Якія формы!..
28.07.2011
—
Новости Общества
|
Імі можна проста захапляцца, а можна шукаць закладзены ў іх змест
Што першаснае: форма альбо змест? Гэтае пытанне падобнае на самае вечнае: "Што было раней — яйка альбо курыца?" Таму што адно без другога не існуе ў мастацтве. І часам бывае так, што ў форме праяўляецца змест, а часам зместам творчасці можа быць менавіта сама форма — пошук нейкай новай, якую дагэтуль ніхто не ствараў. Без гэткіх разважанняў не абыдуцца тыя, хто будзе аглядаць выставу, на якой прадстаўлены творы Аляксандра Дзятлава, Леаніда Трацэўскага, Алеся Косткі, Кацярыны Шэінай, Ганны Апалайкі, Ганны Амбросавай. Мастакі розных пакаленняў, але ўсе яны аб'яднаны жаданнем выказацца праз кераміку, і пры гэтым пагуляць з рознымі формамі, пашукаць тую самую, якая ўтварае нейкі цэласны і арганічны вобраз. Каб нешта зрабіць з гліны, патрэбна не проста фантазія, якая б нараджала вобразы, але і майстэрства працы з гэтым матэрыялам, каб тое, што з яго зробіць аўтар, нараджала ў гледача думкі, абуджала ўяўленне і несла пэўны сэнс. Эксперыменты з формай — важны кампанент сучаснага мастацтва, таксама як і пошукі новага сэнсу.
Ларыса ЦІМОШЫК. На фота: 1. Алесь Костка. Беларускае. 2. Ганна Амбросава. Ваза. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Імі можна проста захапляцца, а можна шукаць закладзены ў іх змест Таму што форма тут — сама па сабе сэнс працы мастакоў, якія працуюць з керамікай. І выставу ў...
|
|