Навошта дзецям паказваюць пачвар?
03.08.2011 12:44
—
Новости Общества
|
Навошта дзецям паказваюць пачвар? Галоўныя героі сучасных анімацыйных фільмаў — бясполыя монстры зялёнага колеру з вялізнымі галовамі, кароткімі рукамі і нагамі або выродлівыя Сімпсаны — могуць негатыўна паўплываюць на дзіцячую псіхіку: некаторыя малыя баяцца такіх "добрых малайцоў".
Як зазначаюць псіхолагі, тое, што ў мультфільмах прысутнічаюць персанажы з жахлівай знешнасцю, — гэта паўбяды. "Монстры" былі і ў народных казках, але Баба-Яга і Змей Гарыныч, калі памятаеце, жылі за трыдзевяць зямель, і дабрацца да іх было не так і проста. А сучасныя пачвары папросту "разгульваюць па вуліцах гарадоў і прыходзяць у госці без запрашэння". Спецыфіка ж дзіцячага ўспрымання ў тым, што малыя не бачаць выразнай мяжы паміж рэальнасцю і тым, што адбываецца на экране. Таму кола дзіцячых страхаў пастаянна пашыраецца. Спецыялістам даводзіцца сутыкацца з дзецьмі, якія адмаўляюцца выйсці на вуліцу: яны баяцца ў пясочніцы сутыкнуцца з чарапашкамі ніндзя або іншымі пачварамі. Другая праблема ў тым, што дзеці заўсёды асацыююць сябе з героямі кніг або мультфільмаў і ў далейшым стараюцца пераймаць іх паводзіны. А калі галоўны герой — пачвара Сімпсан або монстр, які разбурае ўсё вакол? Спачатку малы, убачыўшы такое другое "я", бянтэжыцца, але потым нярэдка пачынае капіраваць яго дзеянні. Сучасныя "страшылкі" дзецям лепш не паказваць. Прасунутым бацькам, якія хочуць далучыць сваё дзіця да сучаснай анімацыі, трэба абавязкова сачыць за рэакцыяй малога. Як толькі ён пачынае нямець перад экранам — неадкладна выключайце тэлевізар. Калі вы, вядома ж, хочаце, каб ён спаў спакойна. Адзін дома З якога ўзросту, з пункту гледжання псіхалогіі і бяспекі, можна пакідаць дзіця дома адно? Гэта залежыць ад многіх абставін, але асноўныя з іх такія: узрост вашага дзіцяці, яго самастойнасць і наколькі вы яму давяраеце. Таму і вырашэнне гэтага пытання будзе індывідуальным. Аднак можна даць адну агульную параду: вы павінны паступова прывучаць дзіця заставацца ў адзіноце. Большасць сучасных псіхолагаў сыходзіцца ў думцы, што пакідаць дзіця дома адно можна гадоў з шасці—сямі, калі яно ўжо дастаткова пасталее для гэтага. У такім узросце яно ўжо разумее шматлікія "нельга" і здагадваецца, што ніякіх "бабаяў" дома няма. Некаторыя спецыялісты сцвярджаюць, што пакідаць 6-гадовае дзіця адно ў кватэры нават неабходна: гэта дасць яму магчымасць адчуць сябе "вялікім", дапаможа выхаваць у ім самастойнасць і пачуццё адказнасці. Пачынаць варта з невялікіх адлучак, і лепш папярэдзіць малога загадзя. Скажыце, напрыклад, што заўтра мама з татам павінны будуць на паўгадзіны схадзіць у краму, а ён можа ў гэты час пасядзець дома. Калі дзіця пратэстуе і просіцца з вамі, перанясіце эксперымент на наступны раз, якімі б сумнымі і стамляльнымі для дзіцяці ні былі паходы па крамах і якія б карысныя і цікавыя заняткі ні чакалі яго дома. Таму што застаўшыся адзін без згоды і праз сілу, ён адчуе сябе не дарослым, а маленькім і спалоханым. А калі яшчэ і кожны раз настойваць, што "ты ўжо вялікі і можаш пабыць без дарослых", то могуць развіцца страхі, ад якіх доўга давядзецца пазбаўляцца. Першы раз лепш пакінуць дзіця адно не больш чым на 15—20 хвілін — гэтага часу вам якраз хопіць схадзіць у краму. Паступова вашы адлучкі могуць станавіцца больш доўгімі, але ўсё ж старайцеся гадоў да дзесяці не пакідаць дзяцей без нагляду дарослых больш чым на 3—4 гадзіны. Калі дзіця застаецца дома адно: - Пакіньце яму нумары тэлефонаў, па якіх яно можа папрасіць дапамогі (міліцыя, пажарная, хуткая дапамога, суседзі, сябры, ваша праца). - Вывучыце з малым, як яго завуць і як завуць яго бацькоў, а таксама хатні адрас, тэлефон. - Схавайце далей лекі і прадметы, якімі можна параніцца. Зачыніце вокны, уваходныя дзверы. - Папярэдзьце, што дзіця не павінна само карыстацца электрапрыборамі, уключаць газ, адкрываць краны, лезці на крэсла, каб дастаць нешта з паліцы, высоўвацца ў акно, браць запалкі. - Сыходзячы ў вячэрні час, не забудзьце ўключыць святло ў пакоях — гэта адпужвае зламыснікаў, а вашаму дзіцяці будзе не так страшна аднаму. - Калі вы жывяце на першых паверхах, зашторце вокны. - Пасля вашага адыходу дзіця павінна зачыніць дзверы на ланцужок і адчыніць іх толькі пасля таго, як вы цалкам назавяце сябе. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Галоўныя героі сучасных анімацыйных фільмаў — бясполыя монстры зялёнага колеру з вялізнымі галовамі, кароткімі рукамі і нагамі або выродлівыя Сімпсаны — могуць...
|
|