Уласнікам зямельнага ўчастка ў сталіцы можна стаць за 218 млн рублёў. 21.by

Уласнікам зямельнага ўчастка ў сталіцы можна стаць за 218 млн рублёў

04.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свабодныя зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Цэнтральным і Заводскім раёнах сталіцы, выставяць на аўкцыён для продажу ў прыватную ўласнасць. Стартавая цана на вакантныя соткі вагаецца ў межах 218—265 млн рублёў.

Як паведамілі карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" ў Мінскім гарадскім цэнтры нерухомасці, аўкцыённыя таргі пройдуць у бліжэйшы панядзелак (8 жніўня). Зацікаўленым у здзяйсненні падобных здзелак прапануюць 8 свабодных пляцовак.

— Гэта ўчасткі, размешчаныя на тэрыторыі сёння існуючай сядзібнай забудовы і ў катэджным пасёлку на месцы былой вёскі Цнянка, — удакладнілі ў цэнтры нерухомасці.

Спецыялісты адзначылі, што стартавая цана вакантных пляцовак будзе залежаць ад велічыні надзелу. У Заводскім раёне памер зямельных участкаў не перавышае 5—6 сотак, таму яна будзе ў межах 218—250 млн рублёў. Што тычыцца Цнянкі, то тут за ўчастак плошчай 0,06—0,07 га пачнуць таргавацца з больш высокай сумы — 230—265 млн рублёў.

На набытых у прыватную ўласнасць сотках гаспадарам можна будзе пабудаваць аднакватэрныя або блакаваныя жылыя дамы. Магчымасць купіць іх будзе толькі ў грамадзян Беларусі.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны" .

"Мінск—Навіны" .

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свабодныя зямельныя ўчасткі, размешчаныя ў Цэнтральным і Заводскім раёнах сталіцы, выставяць на аўкцыён для продажу ў прыватную ўласнасць. Стартавая цана на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика