Дзядуліна спадчына
04.08.2011
—
Новости Общества
|
Нашчадкі знакамітага мастака Ільі Рэпіна, якія жывуць у Францыі, упершыню наведалі радавы маёнтак у Здраўнёва, што ў Віцебскай вобласці
Вялікае сямейства Дзьяканавых вядзе радавод ад унучкі вядомага рускага мастака Ільі Рэпіна Таццяны, якая ў пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя разам з мужам Іванам Дзьяканавым і чатырма дзецьмі пераехала на жыхарства ў Францыю. Сёлета ж іх праўнукі ўпершыню наведалі гістарычныя месцы ў Расіі, Беларусі і ва Украіне, звязаныя з імем слаўнага продка. Яны пабывалі ў Кіеве, Чугуеве — на радзіме Ільі Рэпіна, у Маскве, Віцебску і Санкт-Пецярбургу. Праграма знаходжання ў Віцебску ўключала наведванне славутасцяў абласнога цэнтра, мастацкага музея, дзе захоўваюцца сапраўдныя малюнкі Ільі Рэпіна і алічбаваныя копіі яго прац, а таксама радавы маёнтак Здраўнёва, размешчаны ў некалькіх кіламетрах ад горада, дзе створаны мемарыяльны музей мастака. Як вядома, Ілья Рэпін набыў сядзібу Здраўнёва ў маі 1892 года і рэгулярна наведваў яе ў перыяд з 1892 па 1902 гады. Яшчэ і пазней у сядзібе адпачывалі і займаліся гаспадаркай члены сям'і Рэпіна: жонка Вера Аляксееўна Шаўцова-Рэпіна, дочкі Вера, Таццяна, Надзея, сын Юрый. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, у ліпені 1918 года, у сядзібе пасялілася малодшая дачка Рэпіна — Таццяна Рэпіна (у замужжы Язева) са сваёй дочкай Таццянай Язевай. У 1921 годзе ўнучка Рэпіна выйшла замуж за сына мясцовага святара Івана Дзьяканава, і ў Здраўнёве ў іх нарадзілася чацвёра дзяцей: Валянцін, Кірыл, Галіна, Раман. Перажыўшы шматлікія рэпрэсіі, Дзьяканавым удалося перабрацца ў Фінляндыю да дзеда — Ільі Рэпіна, а пасля яго смерці сям’я пераехала ў Францыю. Праўнукі Рэпіна абзавяліся сем'ямі, і цяпер нашчадкаў мастака па гэтай лініі досыць шмат. Астатнія дзеці Рэпіна або не мелі нашчадкаў, або іх род не меў працягу. Такім чынам, прапраўнукі вялікага мастака з роду Дзьяканавых маюць непасрэднае дачыненне да Віцебшчыны. Сёлета ў Віцебск прыязджалі чатыры двойчы прапраўнукі Рэпіна з сем'ямі. Сярод іх — інжынеры, настаўнікі, фінансісты. А вось мастакоў там пакуль няма… Ірына Гардзіенка Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Нашчадкі знакамітага мастака Ільі Рэпіна, якія жывуць у Францыі, упершыню наведалі радавы маёнтак у Здраўнёва, што ў Віцебскай вобласці
|
|