У раскладзе — дадатковыя цягнікі
10.08.2011
—
Новости Общества
|
У бліжэйшы час у раскладзе руху Беларускай чыгункі з'явіцца шэраг дадатковых цягнікоў. У прыватнасці, паводле інфармацыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, 13 жніўня прызначаецца цягнік № 512 Мінск — Масква, які будзе адпраўляцца з беларускай сталіцы ў 0.11 і прыбываць у белакаменную ў 10.33. 14 жніўня у раскладзе з'явіцца цягнік № 644 Брэст — Мінск, які будзе адпраўляцца з Брэста ў 11.05 і прыбываць у Мінск у 15.14. 15, 22 і 29 жніўня да паслуг пасажыраў — цягнік № 630 Мінск — Гомель. Ён будзе адпраўляцца з нашай сталіцы ў 0.10, а прыбываць у Гомель у 5.27. 14, 21 і 28 жніўня будзе курсіраваць дадатковы цягнік № 629 Гомель — Мінск, які адправіцца з Гомеля ў 17.04 і прыбудзе ў Мінск у 22.06. А з 2 верасня па 2 кастрычніка цягнік № 630 Мінск — Гомель будзе курсіраваць па пятніцах, суботах, нядзелях і панядзелках (адпраўленне са сталіцы ў 0.10, прыбыццё ў Гомель у 5.27), а з 1 верасня па 1 кастрычніка па чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях — цягнік № 629 Гомель — Мінск (адпраўленне з Гомеля ў 17.04 і прыбыццё ў Мінск у 22.06). Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У бліжэйшы час у раскладзе руху Беларускай чыгункі з'явіцца шэраг дадатковых цягнікоў. У прыватнасці, паводле інфармацыі Мінскага аддзялення Беларускай...
|
|