"Спораўскія сенакосы" вызначылі лепшых
11.08.2011
—
Новости Общества
|
У Бярозаўскім раёне прайшоў чарговы чэмпіянат па ручным сенакашэнні "Спораўскія сенакосы". За гонар называцца лепшымі касцамі змагалася восем камандаў, па два чалавекі ў кожнай. Надвор'е на гэты раз паспрыяла ўдзельнікам спаборніцтваў, дзень выдаўся сонечны. А ўчасткі для касьбы, як заўсёды, выбіраліся складаныя. Дыстанцыю трэба было ісці, як мінімум, па калена ў вадзе. Барацьба была напружанай, але чэмпіянат ёсць чэмпіянат, ён закліканы вызначыць лепшых. Першае месца заняла каманда з Бярозы — "Картузіяне", другое — касцы з заказніка "Выганашчанскі", трэцяе — супрацоўнікі Спораўскага заказніка. У індывідуальным першынстве лепшым прызнаны Васіль Новік, другім — Віктар Здановіч, абое з "Картузіян", трэцяе месца заняў Ілья Ярмаловіч, работнік "Выганашчанскага". Сёлета арганізатары заснавалі шэраг спецыяльных прызоў за ўдзел у гэтым цікавым спаборніцтве. Так, мінчане атрымалі прыз як самая яркая каманда, а касцы з грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" — за волю да перамогі. А вось прыз глядацкіх сімпатый аднадушна аддалі эколагу з Германіі Анет Тыле. Мініяцюрную дзяўчыну не спужалі ні цяжкая каса, ні боты 44-га памеру, якія ёй давялося абуць. Святлана ЯСКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Бярозаўскім раёне прайшоў чарговы чэмпіянат па ручным сенакашэнні "Спораўскія сенакосы". За гонар называцца лепшымі касцамі змагалася восем камандаў, па...
|
|