Паведамленні аб пастаўках зброі з Беларусі для пакістанскіх груповак — дэзынфармацыя. 21.by

Паведамленні аб пастаўках зброі з Беларусі для пакістанскіх груповак — дэзынфармацыя

11.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аб гэтым БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

"Рэспубліка Беларусь выконвае ўсе абавязацельствы ў поўнай адпаведнасці з міжнародным заканадаўствам. Гэта добра вядома ўсім урадам, нават тым, якія крытычна ставяцца да нашай краіны", — адзначыў Андрэй Савіных. Ён дадаў: "Калі б існавала самая нязначная прычына, нам ужо даўно былі б прад'яўлены прэтэнзіі на афіцыйным узроўні". Аднак, як адзначыў прэс-сакратар, гэтага не адбываецца, таму што Беларусь строга кіруецца нормамі міжнароднага права.

"Публікацыя з'яўляецца поўнай дэзынфармацыяй", — заявіў Андрэй Савіных і растлумачыў, што для надання ёй праўдападобнасці выкарыстаны набор не звязаных паміж сабой матэрыялаў. Пры гэтым прыменены электронныя тэхналогіі фальсіфікацыі тэксту для падтасоўкі зместу.

"Такім чынам, гэта чарговая брудная правакацыя нашых нядобразычліўцаў, далёка не першая ў гэтым годзе. І яе чакае такі ж нядобры і сумны лёс", — сказаў на заканчэнне прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым БЕЛТА заявіў начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных. "Рэспубліка Беларусь выконвае ўсе абавязацельствы ў поўнай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика