Парады гаспадарам. 21.by

Парады гаспадарам

11.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каб заўсёды быць з ураджаем на сваім прысядзібным надзеле:

l  пажадана, каб падчас пасеву на вас не глядзелі суседзі (каб не сурочылі будучы ўраджай);

l  падчас пасеву не пазычайце нікому расаду ці насенне і самі не бярыце ў людзей;

l  не аддавайце проста так насенне ці расаду, якія вы ўжо не будзеце выкарыстоўваць — няхай вам дадуць крыху грошай — "купяць";

l  акрамя гэтага, нашы продкі яшчэ рабілі і так: каб не перадаць свой "поспех" на градах (ураджай) суседцы, перш чым аддаць расаду ці насенне, трэба было памыць рукі, і пасля таго, як аддалі расаду, таксама;

l  каб быў ураджай на "вяршкі" (г.зн. на надземную частку расліны), саджайце такія расліны ад маладзіка да поўні; каб ураджай быў на "карэньчыкі" (г.зн. на падземную частку расліны), саджайце іх ад поўні да маладзіка.

l  не пачынайце саджаць або сеяць ад плота (агароджы, мяжы): лепш, каб "першай" была градка бліжэй да хаты;

l  насенне на працягу трох дзён трэба было абавязкова пырскаць калодзежнай вадой;

l  насенне буракоў некаторы час трымалі разам з насеннем іншых, больш "далікатных" раслін, бо лічылі, што такім чынам на іх пяройдуць якасці буракоў;

l  перад пасевам сяляне выходзілі зарана ў двор і кідалі ў калодзеж медзякі для поспеху. Рабіць гэта трэба было ўпотайкі, каб засцерагчыся ад дурнога вока.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каб заўсёды быць з ураджаем на сваім прысядзібным надзеле: l  пажадана, каб падчас пасеву на вас не глядзелі суседзі (каб не сурочылі будучы ўраджай); ...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика