РОЗГАЛАС
12.08.2011
—
Новости Общества
|
У Гродне перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі
Гэта здарылася ў сераду вечарам паблізу ад перасячэння вуліц Брыкеля і Таўлая, паведамляе Гродзенская абласная Дзяржаўтаінспекцыя. Як патлумачыў кіроўца маршруткі, ён страціў пільнасць (няўжо даваў рэшту пры аплаце за паездку?), і ў выніку мікрааўтабус заскочыў на правы бардзюрны камень, перакуліўся і ўпаў на левы бок. Пры гэтым правыя пасажырскія дзверы сарвала з мацаванняў, а вадзіцельскія аказаліся заблакаванымі, і таму людзі выбіраліся з салона праз заднія.Верагодна, "Газэль" не ехала хутка (літаральна побач — святлафор) і, на шчасце, абышлося без цяжкіх наступстваў. Кіроўца траўмаваў руку, а дзве пасажыркі атрымалі ўдары. Усім траім пасля аказання медыцынскай дапамогі шпіталізацыя не спатрэбілася. Барыс ПРАКОПЧЫК. Мяса — на прылаўкі!Губернатар Брэстчыны Канстанцін Сумар правёў спецыяльную нараду, прысвечаную забеспячэнню гандлёвай сеткі абласнога цэнтра ахалоджаным мясам. А прычынай для тэрміновага сходу сталі перабоі з мясам, якія назіраюцца ў Брэсце другі тыдзень. У фірмовыя магазіны мясакамбінатаў людзі займаюць чаргу за некалькі гадзін да адкрыцця. Аўтару гэтых радкоў давялося назіраць, як "штурмавалі" жыхары мікрараёна Кавалёва краму ААТ "Белавежскі". Страх глядзець было, усё гэта вельмі напомніла дэфіцытныя часы пачатку 90-х гадоў. Таму і размовы ў чэргах ды на прыпынках усё часцей можна пачуць на тэму дэфіцыту, які нас чакае. Тады я не адважылася ісці ў гандлёвы пункт. А вось у астатнія дні яе паліцы значна пабяднелі нават у параўнанні з тым, што было яшчэ месяц таму. Ахалоджанага мяса наогул няма. Славутыя "белавежскія" каўбаскі для грылю разбіраюць за хвіліны. У свабодным продажы пасля рабочага дня аказаліся адны свіныя ногі ды дарагія каўбасы. Вось і губернатар зайшоў у бліжэйшы ад аблвыканкама гастраном ды склікаў нараду. Пытанне перад кіраўніцтвам горада і дырэктарамі профільных прадпрыемстваў было пастаўлена вельмі востра — мяса на прылаўках павінна быць! Калі гэтыя прадпрыемствы з пачатку года прадалі на ўнутраным і знешніх рынках 42 тысячы тон мяса, то і для горада яны мусяць знайсці 40 тон. Нават калі прадаваць тавар для свайго спажыўца з пункту гледжання эканомікі сёння — справа стратная. Святлана ЯСКЕВІЧ. Тэрмін дзеяння зніжак на шэраг тавараў для пенсіянераў, інвалідаў і шматдзетных бацькоў у сталічных крамах працягнуты да канца годаТэрмін дзеяння зніжак з рознічных цэн, якімі пры набыцці асобных харчовых і нехарчовых тавараў могуць скарыстацца пенсіянеры, інваліды і шматдзетныя бацькі, працягнуты да 31 снежня 2011 года. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвывканкама Андрэй Новікаў. Акрамя таго, пашыраны пералік гандлёвых прадпрыемстваў Мінска, якія даюць зніжкі названым катэгорыям грамадзян. Цяпер такіх аб'ектаў 133, у той час як спачатку было 99 (спіс крам і тавараў размешчаны на сайце Мінгарвыканкама mіnsk.gоv.bу у раздзеле "Гэта актуальна"). Каб скарыстацца магчымасцю набыць тавары са зніжкай (у асноўным 3-працэнтнай), неабходна прад'явіць пасведчанне інваліда, пенсіянера або шматдзетных бацькі ці маці. Наталля РАМАНОЎСКАЯ, "Мінск—Навіны". У сталічных прафесійных ліцэях уступную кампанію прадоўжылі да 1 верасняУ мінскіх прафесійных ліцэях прадоўжылі ўступную кампанію да 1 верасня з-за недастатковай колькасці пададзеных абітурыентамі дакументаў. Прыём дакументаў планавалася скончыць 20 жніўня. Як паведаміла выконваючая абавязкі начальніка аддзела прафесійна-тэхнічнай адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Жук, сёлета складаней ідзе набор на спецыяльнасці "Муляр", "Прадзільшчык", "Мантажнік па ліфтах і электрычных пад'ёмніках". Больш ахвотна падаюць дакументы на спецыяльнасці "Слесар па рамонце аўтамабіля", "Вадзіцель катэгорыі С", "Цырульнік", "Аператар сувязі", "Праваднік" і "Прадавец, кантралёр-касір". Агата ФРЫДРЫХ,"Мінск—Навіны". У Крыме патанула прагулачная лодка з 6 беларусамі10 жніўня ў Чорным моры непадалёк ад Феадосіі затанула прагулачная лодка, на якой знаходзіўся 31 пасажыр і 3 члены экіпажа. У ліку пасажыраў было і 6 беларусаў. Усім пацярпелым удалося выратавацца. Як паведамляе прэс-служба Галоўнага ўпраўлення МНС у Крыме, лодка затанула на адлегласці 750 метраў ад берагавой лініі ў раёне мыса Іллі. Глыбіня мора там — 30 метраў. Сярод пасажыраў было 15 грамадзян Расіі, 6 грамадзян Беларусі і 10 грамадзян Украіны, у тым ліку 2 дзяцей. Адпачывальнікі вярталіся пасля марской экскурсіі і заняткаў дайвінгам у акваторыі бухты "Двухякарная". Замест дазволеных 12 чалавек на лодцы знаходзілася 34. Паводле слоў пасажыраў, ад бакавой хвалі лодку пачало гайдаць, яна зачарпнула бортам вады і пачала тануць. Прычым хапіла літаральна 1-2 хвілін, каб яна цалкам апынулася пад вадой. У лодцы не было ніякіх выратавальных сродкаў. Людзі, якія апынуліся ў вадзе, імкнуліся адплыць ад лодкі, якая апускалася на дно, як мага далей, і выкарыстоўвалі ў якасці выратавальных сродкаў усё, што было пад рукамі. Адзін мужчына надзьмуў матрац, за які трымаліся не толькі яго жонка і дачка, але і яшчэ шасцёра пацярпелых. Некаторыя пасажыры трымаліся за сумкі, у якіх заставалася паветра, але галоўнае — ніхто не панікаваў. 9 пасажыраў здолелі даплыць да берага самастойна, да астатніх накіраваліся два катары. Медыцынская дапамога, якая чакала пасажыраў на беразе, не спатрэбілася. Капітан судна, жыхар Феадосіі 1977 г.н., які не меў дазволу на перавозку пасажыраў і ліцэнзіі для заняткаў дайвінгам, затрыманы, заведзена крымінальная справа. Лодку, якая затанула, шукаюць вадалазы. Алена АЎЧЫННІКАВА. Транспартнікі прапануюць павялічыць памер штрафу за безбілетны праезд У КТУП "Мінсктранс" і Міністэрстве транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь лічаць, што памер штрафу за безбілетны праезд павінен быць павялічаны ў некалькі разоў, хаця б да ўзроўню адной базавай велічыні, якая сёння складае 35 000 рублёў. Нагадаем, цяпер сума штрафу 7000 рублёў, што ў 5 разоў менш за кошт месячнага праязнога на адзін від транспарту ў Мінску. Адна з падстаў для павелічэння штрафу — рост колькасці "зайцаў" у сталічным грамадскім транспарце. Магда КРЭПАК,"Мінск—Навіны". Спяшаўся паказацца дарослым17-гадовы пінскі школьнік узяў машыну бацькоў і рашыў пакатаць дзяўчыну. Але не справіўся з кіраваннем, і “Аудзі” перавярнулася на дарозе ля вёскі Плешчыцы. 16-гадовая пасажырка загінула на месцы. Праў на кіраванне машынай у хлопца па прычыне ўзросту не было. Яна СВЕТАВА. Мерседэс збіў насмерць свайго ўладальнікаЖудаснае здарэнне адбылося 10 жніўня ў сталіцы на вуліцы Багдановіча. На стаянцы побач з дамам № 153 46-гадовы мужчына выйшаў са свайго Мерседэса. Па нявысветленых прычынах машына пакацілася са схілу, збіла свайго ўладальніка і працягнула яго некалькі метраў. Мужчына атрымаў цяжкія цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў бальніцу хуткай дапамогі, дзе ўчора раніцай памёр, паведамляе ДАІ Мінгарвыканкама. Алена КРАВЕЦ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Гродне перакуліўся мікрааўтобус з пасажырамі Гэта здарылася ў сераду вечарам паблізу ад перасячэння вуліц Брыкеля і Таўлая, паведамляе Гродзенская абласная... |
|