Трэба звяртацца па заключэнне ў майстэрню, а потым ужо — у электрасеткі. 21.by

Трэба звяртацца па заключэнне ў майстэрню, а потым ужо — у электрасеткі

13.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З аграгарадка Шаршуны Мінскага раёна патэлефанаваў з пытаннем Анатоль Рыгоравіч Стаін. Яшчэ ў ноч на 22 ліпеня над населеным пунктам прайшла навальніца. Яна пацягнула за сабой ланцуг праблем, якія не вырашаны дагэтуль. Па версіі заяўніка, падзеі разгортваліся наступным чынам.

Падчас разгулу стыхіі ў аграгарадку прапала электрычнасць. Наступнай раніцай аднаўляць яе падачу прыехала рамонтная брыгада электрыкаў. Быццам бы яны нешта не тое зрабілі, бо на лінію пайшло напружанне ў 380 вольт. І ў многіх насельнікаў, як сказаў Анатоль Рыгоравіч, пагарэлі электрабытавыя прыборы. У заяўніка, у прыватнасці, "загадалі доўга жыць" халадзільнік, радыётэлефон і магнітафон, а газавы кацёл быў пашкоджаны. Людзі потым тэлефанавалі ў электрасеткі, маўляў, як быць з пакрыццём нанесенай людзям шкоды, аднак ад гэтага звароту там быццам бы папросту адмахнуліся. Вось і прасіў Анатоль Рыгоравіч параіць: што ж рабіць яму і іншым далей у такой сітуацыі?

Мы звярнуліся ў Астрашыцкагарадоцкія раённыя электрычныя сеткі і пачулі трохі іншую версію падзей. Так, пацвердзілі нам, падчас навальніцы было адключэнне лініі: на яе ўпала дрэва, і аўтаматыка зрабіла сваю справу. Спецыялісты потым правялі агляд і аднавілі пашкоджанае абсталяванне. Аднак падчас агляду было выяўлена і несанкцыянаванае падключэнне да лініі гаспадарчых пабудоў кшталту хлявоў некалькіх жыхароў. Іх адключылі, аднак праз нейкі час, як высветлілася, асобныя грамадзяне зноў несанкцыянавана далучыліся да лініі электраперадач. Што стала прычынай выхаду са строю электрабытавых прыбораў — сказаць проста вось так немагчыма, зазначылі нам на прадпрыемстве. Магчыма, адыграла сваю ролю згаданае несанкцыянаванае падключэнне? Трэба ведаць, чыёй вытворчасці была тая тэхніка, ці была яна разлічаная на нашы сеткі? Увогуле, зазначылі спецыялісты, у любой інструкцыі па карыстанні электрабытавым прыборам запісана, што падчас навальніцы яго пажадана адключаць. Чаму насельнікі не зрабілі гэтага?

Так, пацвердзілі нам далей: быў адзін тэлефонны зварот наконт магчымага пакрыцця прадпрыемствам панесенага матэрыяльнага ўрону. Аднак ад гэтай просьбы ніхто не адмахваўся. Заяўніку патлумачылі, што любы грамадзянін, які мае нейкія прэтэнзіі, павінен напачатку звярнуцца ў рамонтную майстэрню і атрымаць ад майстара заключэнне: чаму, што і калі было пашкоджана, што было прычынай. Ужо з гэтай паперай чалавек павінен звярнуцца ў раённыя электрычныя сеткі. У залежнасці ад таго, што будзе ўказана ў тым заключэнні, і будзе прымацца далейшае канчатковае рашэнне па скарзе заяўніка, запэўнілі нас на прадпрыемстве.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З аграгарадка Шаршуны Мінскага раёна патэлефанаваў з пытаннем Анатоль Рыгоравіч Стаін. Яшчэ ў ноч на 22 ліпеня над населеным пунктам прайшла навальніца. Яна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика