Дажджліва і халаднавата будзе ў бліжэйшыя выхадныя дні
19.08.2011
—
Новости Общества
|
У суботу дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі. Месцамі яны будуць з навальніцамі. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя ліўні, узмацненне ветру з парывамі да 15-18 метраў у секунду. Тэмпература паветра ў ноч на суботу складзе 11-17 градусаў цяпла. Днём будзе плюс 15-21. У нядзелю ў большасці раёнаў БеларAусі пройдуць кароткачасовыя дажджы, ноччу месцамі — моцныя ліўні. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. На захадзе рэспублікі прагназуецца парывісты паўночна-заходні вецер. У ноч на 21 жніўня — 7-13 градусаў цяпла, днём — не вышэй за 16-22. У ноч на панядзелак чакаецца да 7-14 градусаў цяпла. Дзённая тэмпература паветра ў панядзелак будзе вагацца ад 20 па поўначы да 27 градусаў па поўдні краіны. Да сярэдзіны наступнага тыдня прагназуецца няўстойлівае надвор'е. Месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У начны час чакаецца ад 9 да 17 градусаў. Днём у аўторак будзе 20-27, у сераду — ад 22 па паўночным усходзе да 29 вышэй за нуль па паўднёвым захадзе краіны. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу дажджы чакаюцца на большай частцы тэрыторыі. Месцамі яны будуць з навальніцамі. У асобных раёнах прагназуюцца моцныя ліўні, узмацненне ветру з парывамі да... |
|