ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

23.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паўстанцы захапілі Трыпалі

Лівійскія паўстанцы з учарашняга дня кантралююць амаль усю сталіцу краіны, Трыпалі, за выключэннем урадавага квартала Баб аль-Азізія. Учора пасля абеду сутыкненні ў горадзе ўжо спыніліся, бо большасць абаронцаў лівійскай сталіцы склала сваю зброю.

Камандуючы падраздзяленнямі па абароне Трыпалі сам адкрыў паўстанцам усе дарогі і загадаў не аказваць супраціўлення. Вядома пра 100 затрыманых байцоў "батальёнаў Кадафі". Кіраўнік Нацыянальнай пераходнай рады Мустафа Абдэль Джаліль абвясціў пра захоп сына Кадафі Сейф аль-Іслама. Пазней паўстанцы паведамілі, што ў палон здаўся другі сын Муамара Кадафі — Махамед. Афіцыйны прадстаўнік урада Лівіі Муса Ібрагім паведаміў, што ў выніку баёў за Трыпалі за апошнія 12 гадзін загінула больш за 1,3 тысячы чалавек. Паводле яго слоў, вялікая частка людзей загінула ад бамбардзіроўкі самалётаў НАТА, якія прыкрывалі наступленне паўстанцаў на Трыпалі. Ібрагім заявіў, што Кадафі гатовы ўступіць у прамыя перамовы з кіраўніком створанай паўстанцамі Пераходнай нацыянальнай рады Лівіі Джалілем. Джаліль, са свайго боку, заявіў, што апазіцыя спыніць наступленне, калі Кадафі абвесціць пра сваю адстаўку.

У Германіі свята перарасло ў беспарадкі

У Германіі штогадовае вулічнае свята Schanzenfest, якое праходзіла ў Гамбургу, скончылася масавымі беспарадкамі. У ноч на 21 жніўня радыкальна настроеная моладзь учыніла пагромы і падпалы пасля закрыцця фэсту.

Паводле звестак паліцыі, пагромшчыкі разбілі вокны ў будынку банка, размешчанага побач з клубам Rote Flora ў цэнтры Гамбурга, дзе збіраюцца радыкалы. Таксама яны запускалі на вуліцах феерверкі і палілі смецце. Пагромшчыкі пашкодзілі чатыры паліцэйскія машыны і лёгка паранілі двух паліцэйскіх. Было затрымана 40 чалавек, 10 з іх арыштаваныя.

Караля не пусцілі ў рэстаран

Караля Швецыі Карла XVІ Густава з жонкай Сільвіяй не пусцілі ў нямецкі рэстаран у мястэчку Ладэнбург, бо гаспадыня ўстановы не прызнала ў пары прадстаўнікоў "блакітнай крыві".

Уладальніца ўстановы "Залатая зорка" Надзін Шэленберг растлумачыла газетчыкам, што ў той дзень у рэстаране святкавалі вяселле і вольных месцаў не было. "Я не пазнала іх. Я маю на ўвазе без кароны і скіпетра", — сказала Шэленберг, якая таксама растлумачыла сваю некампетэнтнасць празмернай занятасцю. У выніку манарху з жонкай, якая, дарэчы, з'яўляецца грамадзянкай Германіі, давялося есці піцу на плошчы.

Пацеючы падчас трэніроўкі, не ўдасца атрымаць ідэальную постаць

Нярэдка можна пачуць: каб схуднець, неабходна пацець. Паводле слоў спецыялістаў, гэта не так. Пот — частка сістэмы астуджэння арганізма. Ён выдзяляецца, каб прадухіліць перагрэў цела. Таму, чым больш вы пацееце, тым больш губляеце вадкасці, але тлушч не сыходзіць.

Трэніроўкі не могуць гарантаваць вам, у якім менавіта месцы сыдзе тлушч. Паводле слоў эксперта Саймана Руза, на ўсім целе ёсць праслойка тлушчу. Можна натрэніраваць мышцы пад тлушчавай тканкай. Аднак розніца стане прыкметная, калі чалавека страціць значную частку ўсяго пласта тлушчу.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Караля не пусцілі ў рэстаран Караля Швецыі Карла XVІ Густава з жонкай Сільвіяй не пусцілі ў нямецкі рэстаран у мястэчку Ладэнбург, бо гаспадыня ўстановы не прызнала...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика