Блог Усяслава Чарадзея. Пост №18, у якім Усяслаў Чарадзей сустракаецца з Містэрам "Не" і тлумачыць яму полацкую палітыку
23.08.2011 15:04
—
Новости Общества
|
Блог Усяслава Чарадзея. Пост №18, у якім Усяслаў Чарадзей сустракаецца з Містэрам "Не" і тлумачыць яму полацкую палітыку У калідорах трэцяга паверха часава-прасторавага кантынуума перастрэўся я з дзядком. Стаім, усміхаемся, паціскаем рукі.
Пытае ён мяне: – А вы, таварыш, хто такі? З капіталістычнага ці з сацыялістычнага блоку? – Я, – кажу я, – не з блокаў, а з плоці і крыві, бо чалавек, хоць і напалову. Усяслаў Чарадзей мяне клічуць, князь полацкі. – А-а! Гэта вы той, што дэструктыўны падкоп пад вялікую Русь капаў? На Нямізе дырдыганам уздырдыганіўся, сваіх братанічаў Яраславічаў мячом сек… – Нікуды я не дырдыганіўся, – абурыўся я, – яны першыя пачалі… І дэталёва патлумачыў яму полацкую палітыку: – Гэтыя кіеўцы і наўгародцы, хлопцы, вядома, неблагія, але першыя – садысты: усё сіліліся мяне без дай прычыны ў турму на суткі ці нават на месяцы запраторыць, а другія – мазахісты: увесь час даставалі са сваімі прапановамі сталец наўгародскі заняць, нават нягледзячы на тое, што я званы з іхнай Сафіі гвалтам паздымаў і набег на Ноўгарад учыніў. – Ага, так і ёсць, я ўсё прыгадаў, – усё ніяк не адчэпіцца дзядок. – Гэта ж вы ў часы Кіеўскай Русі праводзілі палітыку валюнтарызму і махровага імперыялізму? – Чаго, дзеду, прабачце? – Святая Русь, кажу, вам па барабане была? – на агульназразумелую пераклаў для мяне дзядок. – Русь – гэта святое, – адбрахаўся я. – Я ж таксама быў збіральнікам рускіх земляў… вакол сябе. Хацелася, ведаеце, каб Русь была не Кіеўская, а Полацкая. А вы хто такі? – каб адвесці ўвагу ад маіх замежнапалітычных грахоў хітрамудра змяніў тэму гутаркі я. – Я, – кажа дзядок, – Містэр "Не". – А, нешта такое прыпамінаю. Вы такі ўвесь у чорным плашчы і масцы, арыі спяваеце. – Ды не Містэр "Х", а Містэр "Не", – абурыўся дзядок. – Я – – Спадар Містэр "Не", вы ўсім і заўжды кажаце "не"? – Так. – Вы толькі што сказалі "так". – Не. – Значыць, вы "так" не казалі? – Так, не казаў. – Вось вы зноўку сказалі "так". – Не, не сказаў. І гэтак далей да бясконцасці. Бачу, размова ў нас не клеіцца. Думаю сабе: "Э-э, з такім цікавым суразмоўцам трэба больш пагутарыць. Лепей працягну я гутарку з Містэрам "Не" ў наступным пасце…" Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У калідорах трэцяга паверха часава-прасторавага кантынуума перастрэўся я з дзядком. Стаім, усміхаемся, паціскаем рукі. Пытае ён мяне: – А вы, таварыш, хто такі?
|
|