Захаваць памяць па-людску. 21.by

Захаваць памяць па-людску

31.08.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У лесе, дзе ў вайну стралялі людзей, гуляюць з сабакамі і збіраюць грыбы гараджане.

У Казіміраўскім лесе на ўскраіне Магілёве знойдзены астанкі 58 чалавек, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэты вынік раскопак толькі на невялікім кавалку зямлі і, акрамя астанкаў, там знойдзены граната, некалькі дзясяткаў патронаў, гільзы і розныя рэчы.

Гэты лес паміж мінскай трасай і вёскай Сараканайск вядомы як месца расстрэлаў мірных жыхароў у акупацыю. Тут развітваліся з жыццём яўрэі і ўсе, хто аказваў нейкае супраціўленне акупантам. Гавораць, што лік ідзе на тысячы.

Тут усталявалі памятны знак пра страшныя падзеі часоў апошняй вайны, але не ўсе яго заўважаюць. Абласны цэнтр разрастаецца, і людзі зрабілі лес, які яшчэ не так даўно мясцовыя жыхары называлі жудасным, месцам адпачынку: тут гуляюць з дзецьмі і сабакамі, трэніруюцца спартсмены, нават збіраюць грыбы. Таму Магілёўскі абласны гісторыка-патрыятычны клуб "ВІККРУ" выступіў з ініцыятывай перапахавання астанкаў, каб зрабіць усё па-людску — раздзяліць парк адпачынку і месца памяці аб ахвярах вайны.

Алена Казлова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У лесе, дзе ў вайну стралялі людзей, гуляюць з сабакамі і збіраюць грыбы гараджане. У Казіміраўскім лесе на ўскраіне Магілёве знойдзены астанкі 58 чалавек, якія...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика