Маркетолагі Беларусі запрашаюць на акцыю "Узляці высока". 21.by

Маркетолагі Беларусі запрашаюць на акцыю "Узляці высока"

02.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Другі год запар 3 верасня Беларускім маркетынгавым таварыствам арганізуецца сацыяльны валанцёрскі дэсант "Узляці высока" на тэрыторыі заказніка "Сакаліны" ў Мінскім раёне.

У гэты дзень прадстаўнікі каля 25 буйных вытворчых і гандлёвых арганізацый, а таксама прыватных кампаній будуць ажыццяўляць збор і вываз смецця на тэрыторыі ляснога масіву мясцовага заказніка. Заказнік "Сакаліны" ў Мінскім раёне (Мачулішчы) быў створаны для захавання і вывучэння прыроднага комплексу. На тэрыторыі заказніка выяўлены буйныя гняздоўі рэдкай птушкі — сокала пустальгі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі.

Гэты сацыяльна-экалагічны праект падрыхтаваны штабам прафесійнага конкурсу "Брэнд года" сумесна з грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

Сяргей КУРКАЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другі год запар 3 верасня Беларускім маркетынгавым таварыствам арганізуецца сацыяльны валанцёрскі дэсант "Узляці высока" на тэрыторыі заказніка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика