Споўнілася 1100 гадоў інтэграцыйнай ініцыятыве ўсходніх славянаў. 21.by

Споўнілася 1100 гадоў інтэграцыйнай ініцыятыве ўсходніх славянаў

03.09.2011 14:50 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Споўнілася 1100 гадоў інтэграцыйнай ініцыятыве ўсходніх славянаў

Наша Ніва
Як піша "Аповесць мінулых часоў", у гэтыя дні нашы продкі крывічы і радзімічы ўзялі ўдзел у сумесным скандынаўска-славянска-угра-фінскім паходзе на Канстанцінопаль (сённяшні Стамбул).

Аб’яднаў іх для калектыўнага нападу кіеўскі князь Алег (Хельгі). Летапіс распавядае, як "ідзе Алег на грэкаў", узяўшы з сабой саюзнікаў — "мноства вараг, і славен, і чудзь, і крывічоў, і меру, і дзераўлянаў, і радзімічаў, і палянаў, і севераў, і вяцічаў, і харватаў, і дулебаў, і тыверцаў", якія "на конях і на караблях прыйшлі да Царграду".

Калі грэкі заступілі нападнікам шлях па Басфоры, Алег загадаў паставіць чоўны на каткі (паводле іншых крыніц — на колы) і, падняўшы ветразі, з спадарожным ветрам перакінуць іх у затоку Залаты Рог, адкуль Канстанцінопаль быў больш ўразлівы.

Нашы продкі едуць у чоўнах на колах да Канстанцінопаля. Мініятура з "Радзівілаўскага летапісу".
Нашы продкі едуць у чоўнах на колах да Канстанцінопаля. Мініятура з "Радзівілаўскага летапісу".

Напалоханыя з’яўленнем войска дзікіх варвараў пад самым носам, візантыйцы запрасілі міру. Ён быў заключаны 2 верасня 911 года. З тэксту дамовы вядома, што ў паходзе ўдзельнічала 2000 лоддзяў, "а ў караблі па 40 мужоў".

Усяго выходзіць 80000 чалавек — неверагоднае войска для Х стагоддзя. Зрэшты, з боку славянаў былі магчымыя падтасоўкі, бо ад колькасці "мужоў" усталёўваўся памер даніны з Канстанцінопаля.

Апроч таго, паводле дамовы, рускія купцы атрымалі вялікія гандлёвыя прэферэнцыі. А рускія "салдаты ўдачы" — права служыць у візантыйскіх легіёнах.

Так што гэты дзень можна лічыць не толькі Днём усходнеславянскай інтэграцыі, але і Днём усходнеславянскай дыпламатыі, і Днём марскога дэсанту, калі заўгодна. 
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як піша "Аповесць мінулых часоў", у гэтыя дні нашы продкі крывічы і радзімічы ўзялі ўдзел у сумесным скандынаўска-славянска-угра-фінскім паходзе на Канстанцінопаль...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика