У Акадэмію МУС — без выпрабаванняў?
06.09.2011
—
Новости Общества
|
Форму першакурснікаў Акадэміі МУС апранулі 450 чалавек. Колькасць ахвотных атрымаць адукацыю ў гэтай ВНУ застаецца стабільна высокай. Пасля невялікага перапынку аднавіў сваю работу факультэт права, на які залічана 400 чалавек. Самы высокі конкурс выпаў сёлета на спецыяльнасць "Правазнаўства" следча-экспертнага факультэта — 4,36 чалавека на месца. Найбольшую колькасць балаў — 373 — набрала курсант следча-экспертнага факультэта Інга Пятровіч. Упершыню ў гісторыі Акадэміі МУС абітурыент (а цяпер курсант) Сяргей Краўчук залічаны на факультэт міліцыі (спецыяльнасць "Эканамічнае права") без уступных іспытаў — як пераможца рэспубліканскай алімпіяды па грамадазнаўстве. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Форму першакурснікаў Акадэміі МУС апранулі 450 чалавек. Колькасць ахвотных атрымаць адукацыю ў гэтай ВНУ застаецца стабільна высокай. Пасля невялікага перапынку...
|
|