Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам. 21.by

Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам

06.09.2011 17:40 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Глыбоцкі мясакамбінат спыніў продаж прадукцыі прыватным крамам


З паліцаў многіх прыватных крамаў у Глыбокім знікла мясная прадукцыя. Прадаўцы кажуць, што мясцовы мясакамбінат перастаў прадаваць сваю прадукцыю прыватным фірмам.

Карэспандэнт “Вестак” наведаў некалькі прыватных крамаў. У краме “Тэхас”, што ў Беразвеччы, мясныя паліцы зусім пустыя. Прадаўцы распавялі, што мясакамбінат перастаў прадаваць сваю прадукцыю прыватным крамам.



Тое ж самае кажуць і ў краме “Трыо”, што каля касцёла. Мяса і каўбасаў тут няма, а паліца з шыльдачкай “Прадукцыя Глыбоцкага мясакамбіната” закладзена пакетамі з малаком.

Няма каўбас і ў краме “Арбузік” на вуліцы Віленскай (Леніна). Прадаўцы таксама спасылаюцца на рашэнне кіраўніцтва мясакамбіната спыніць продаж прыватным фірмам.



Па неафіцыйнай інфармацыі, загад спыніць продажы прыватным фірмам прыйшоў на мясакамбінат з Віцебскага аблвыканкама. Дзяржаўным гандлёвым прадпрыемствам мяса прадаюць - навідавоку дыскрымінацыя прыватнага бізнэсу, характэрная для Беларусі.

Спроба атрымаць каментар ад кіраўніцтва мясакамбіната аказалася марнай. Карэспандэнт “Вестак” паспрабаваў наведаць аддзел маркетынгу прадпрыемства, аднак яго не пусцілі ў будынак. Датэлефанавацца таксама не ўдалося – званок пераадрасоўваюць на нумар, па якім ніхто не адказвае.

Пакуль што набыць мяса і каўбасы ў Глыбокім можна ў дзвюх фірмовых крамах мясакамбіната і ў дзяржаўных гандлёвых кропках. Але і там выбар прадукцыі зменшыўся, а кошты значна ўзраслі. Складана набыць мясныя прадукты і ў аўталаўках, што абслугоўваюць невялікія вёскі. Перабоі з пастаўкамі мяса назіраюцца не толькі ў Глыбокім, але і па ўсёй краіне.  

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З паліцаў многіх прыватных крамаў у Глыбокім знікла мясная прадукцыя. Прадаўцы кажуць, што мясцовы мясакамбінат перастаў прадаваць сваю прадукцыю прыватным...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика