Унікальны для Беларусі праект распрацавалі супрацоўнікі літаратурных музеяў сталіцы
16.09.2011
—
Новости Общества
|
“5 музеяў у 5 дзён” — першы такі праект на тэрыторыі Беларусі. Удзельнікамі праекта становяцца ўсе сем’і з дзецьмі ад шасці да трынаццаці гадоў, якія наведаюць музеі па суботах з17 верасня па 19 лістапада. Пры ўваходзе супрацоўнікі музея будуць выдаваць “пашпарт” і ліст з заданнямі. Заданні распрацаваны з улікам узроставых катэгорый наведвальнікаў і раз-лічаны менавіта на пошук. Пошук адзнак, пошук надпісаў, экспанатаў. Пасля праходжання “этапа” ў адным музеі патрэбна прайсці яшчэ чатыры этапы ў іншых музеях. Пасля таго, як у пашпарце з’явяцца адзнакі ўсіх пяці музеяў, сям’я аўтаматычна становіцца ўдзельніцай латарэі. Менавіта ў ёй і вызначаць тых, хто паедзе ў Белавежскую пушчу ў госці да Дзеда Мароза. Усе астатнія фіналісты атрымаюць памятныя прызы. Святлана ІСАЁНАК, “НГ” Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 17 верасня па 19 лістапада ў кожным з пяці літаратурных музеяў Мінска наведвальнікі могуць паспрабаваць свае сілы ў гульні ў хованкі. Галоўным прызам стане... |
|