Кацілася чорна галка. 21.by

Кацілася чорна галка

17.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Душа заўсёды прагне кахання і адначасна трымціць жаданнем не страціць волі. У каханні яна акрыляецца, а на волі творыць. Мы ж узніклі на свеце, каб любіць — выпраменьваць радасць, і жывём, каб вольна памнажаць яе.

Нялёгка здзейсніць прыродную наканаванасць у вірлівай і спакуслівай рэчаіснасці, адшукаць верную пуцявіну, мужна вымавіць справядлівае слова. Народная песня "Кацілася чорна галка" падае прыклад выйсця з такога становішча. Галоўнае — не страціць адчуванне волі. Калі ж пазбавімся яе, то не знойдзем паразумення, да якога пастаянна цягнемся, не спазнаем шчаслівых імгненняў пошуку і адкрыцця. Галка разумее сутнасць і вынікі няроўнасці ў грамадзе і з практыкі прадбачыць, што хутчэй за ўсё не складзецца шчаслівай і вольнай сумесная дарога з ясным сокалам...

Кацілася чорна галка

Па бару, па бару,

А за ёю ясны сокал

Паблізу, паблізу!

— Пастой, чорна галка,

Ты мая, ты мая!

Яна яму шчабятала:

— Не твая, не твая!

Я убога сірацінка,

А ты пан, а ты пан.

Пашукай сабе дзяўчынку,

Як і сам, як і сам!

— Пастой, чорна галка,

Ты мая, ты мая!

Яна яму шчабятала:

— Не твая, не твая!

— Праляцеў я ўсе апушкі,

Яшчэ й лес, яшчэ й лес.

Не знайшоў такое птушкі,

Як ты есць, як ты есць.

— Пастой, чорна галка,

Ты мая, ты мая!

Яна яму шчабятала:

— Не твая, не твая!

Падрыхтаваў Міхась ШАВЫРКІН.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Душа заўсёды прагне кахання і адначасна трымціць жаданнем не страціць волі. У каханні яна акрыляецца, а на волі творыць. Мы ж узніклі на свеце, каб любіць —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика