Страшная даніна
20.09.2011
—
Новости Общества
|
За выхадныя на дарогах загінулі 27 чалавек
Лічба для Беларусі амаль рэкордная У Беларусі за мінулыя выхадныя і пятніцу, якая ім папярэднічала, загінулі 27 чалавек. Гэта вельмі вялікая лічба, якой даўно не фіксавалася (звычайна ў выхадныя на дарогах гіне 5-6 чалавек). Асноўнымі прычынамі ДАІ называе перавышэнне хуткасці, парушэнне правілаў манеўрыравання і элементарную няўважлівасць на дарогах. Як расказала "Звяздзе" старшы інспектар па асаблівых даручэннях УДАІ МУС Ганна Банадык, у выхадныя зарэгістравана некалькі буйных ДТЗ са смяротным вынікам. У большасці з іх за рулём знаходзіліся маладыя кіроўцы (да 30 гадоў), і да аварыі прывяла іх няўважлівасць на дарозе разам з парушэннем правілаў. Акрамя таго, аўтамабілі былі цалкам запоўненыя пасажырамі, што таксама не спрыяла ўважлівасці кіроўцаў. 18 верасня ў 4 гадзіны раніцы на першым кіламетры аўтадарогі Драгічын—Асаўцы—Белін адбылася трагедыя, у якой загінула чацвёра маладых людзей. Мінчанін 1980 г.н. кіраваў аўтамабілем "Нісан Прэм'ера". Праехаўшы закругленне дарогі малога радыуса, ён не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у левы па ходу руху кювет, наляцеўшы там на дрэва. Кіроўца, яго жонка 1985 г.н. (абодва мінчане) і жыхар Драгічына 1993 г.н загінулі на месцы. Яшчэ адзін пасажыр, таксама жыхар Драгічына 1992 г.н., памёр па дарозе ў бальніцу. Сведка здарэння, кіроўца гужавой павозкі расказаў, што аўтамабіль абагнаў яго на вялікай хуткасці, і ён звярнуў увагу на тое, што габарытныя агні неяк раптам зніклі. Пад'ехаўшы да месца здарэння, сведка ўбачыў у кювеце аўтамабіль, які літаральна вісеў на дрэве. Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца з жонкай знаходзіліся на дні народзінаў, а пасля вырашылі падвезці дваіх гасцей свята дадому. Яшчэ адна аварыя з вялікай колькасцю ахвяр адбылася ў пятніцу, 16 верасня. На 60-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Гродна 23-гадовы жахар Ліды на аўтамабілі "Сітраэн Ксанція" падчас абгону выехаў на сустрэчную паласу. Адбылося лабавое сутыкненне з "Сітраэнам Ксара", якім кіраваў мінчанін 1957 г.н. У выніку ДТЗ пасажыры "Сітраэна Ксанція" 1988 і 1979 г.н., абодва жыхары Асіповічаў, загінулі на месцы. Сястра кіроўцы 1987 г.н., жыхарка Мінска, памерла па дарозе ў бальніцу. Кіроўца і студэнтка-мінчанка 1987 г.н. дастаўлены ў рэанімацыю Валожынскай раённай бальніцы. Туды ж дастаўлены кіроўца "Сітраэн Ксара" і яго пасажырка, мінчанка 1962 г.н. — Аналізуючы аварыі, якія адбыліся ў апошні час, відавочна, што прычына многіх з іх — элементарная няўважлівасць разам з перавышэннем хуткасці і парушэннем правілаў манеўрыравання і абгону. Таму хочацца звярнуць увагу кіроўцаў на тое, што за рулём трэба пастаянна прагназаваць сітуацыю і захоўваць увагу, — нагадала Ганна Банадык. Алена АЎЧЫННІКАВА. Страшная данінаЗа мінулы тыдзень на дарогах Магілёўскай вобласці загінулі 3 чалавекі 17 верасня позна ўвечары ў Клімавіцкім раёне 18-гадовы жыхар вёскі Галічы на аўтамабілі "ВАЗ-2106" наехаў на 26-гадовага аднавяскоўца, які нечакана выбег на дарогу. Мужчына атрымаў траўмы, ад якіх памёр у бальніцы. На дзень раней, 16 верасня, у Магілёве "БМВ" выехаў на тратуар і наехаў на двух чалавек. Паводле інфармацыі ДАІ, 34-гадовы вадзіцель не справіўся з кіраваннем аўтамабіля. Жанчына 56 гадоў была шпіталізавана з траўмай, а 67-гадовы мужчына загінуў на месцы. 15 верасня ўдзень у Чэрыкаўскім раёне недалёка ад вёскі Горкі аўтамабіль "Фольксваген Пасат" выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з "МАЗам". Вадзіцель "Фольксвагена", 32-гадовы жыхар раённага цэнтра, атрымаў смяротную траўму. Ёсць версія, што прычынай аварыі стаў аб'езд веласіпедыста, але яго асоба пакуль не ўстаноўлена. 15 верасня ж раніцай у Магілёве скутар сутыкнуўся з аўтамабілем. Вадзіцель скутара "Хонда", якому 79 гадоў(!), не справіўся з кіраваннем пры перастраенні. У выніку сутыкнення з "Опелем" ён атрымаў траўмы і быў шпіталізаваны. Ілона Іванова. Фота Магілёўскай ДАІ. Сутыкнуўся з лесавозам...Пра дарожна-транспартнае здарэнне ў Гродне па вуліцы Белуша пасля 15 гадзін выратавальнікам паведаміў відавочца аварыі. Верагодна, падзеі развіваліся наступным чынам. "Фальксваген Пасат" рухаўся па праспекце Кляцкова ў кірунку вуліцы Белуша. Вадзіцель, магчыма, не справіўся з кіраваннем, і "Фальксваген" выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з лесавозам "МАЗ", а пасля гэтага — і з аўтамабілем "Форд Транзіт". Работнікі МНС пры дапамозе спецыяльнага інструмента дасталі з салона пацярпелага кіроўцу "Фальксвагена", аднак пазней мужчына памёр у бальніцы. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Страшная даніна За мінулы тыдзень на дарогах Магілёўскай вобласці загінулі 3 чалавекі 17 верасня позна ўвечары ў Клімавіцкім раёне 18-гадовы жыхар вёскі Галічы на...
|
|