Месцам форумУ японцы выбралі Мінск. 21.by

Месцам форумУ японцы выбралі Мінск

20.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Учора ў сталіцы, у памяшканні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі пачаў работу двухдзённы форум "Японія — краіны Еўразіі".

Гэта ўжо другі форум, які цалкам прысвечаны шматграннай тэме мірнага развіцця стасункаў у розных сферах і міжнароднаму супрацоўніцтву краін Еўразіі, вага якіх усё больш расце ў вырашэнні злабадзённых сусветных праблем. Першы форум прайшоў у 2002 годзе ў японскім горадзе Кіёта. У яго рабоце тады актыўны ўдзел брала дэлегацыя з нашай краіны, аснову якой склалі члены і сябры таварыства "Беларусь — Японія". Відаць, пераважна па гэтай прычыне летась японцы звярнуліся да беларускіх сяброў з прапановай правесці другі форум у Мінску. І вось у мінулую нядзелю да нас прыехала прадстаўнічая дэлегацыя таварыства "Японія — краіны Еўразіі". У яе складзе навукоўцы, грамадскія дзеячы, спецыялісты ў галіне атамных даследаванняў і г. д. — усяго 24 чалавекі. Ужо ў першы дзень работы форуму ў яго трох секцыях разгарэліся дыскусіі і спрэчкі па зразумелых, як для японцаў, так і для беларусаў, тэмах: забеспячэнне мірнай будучыні краін Еўразіі, экалагічная бяспека і вынікі катастроф на Чарнобыльскай АЭС і японскай Фукусіма-2. У прыватнасці, госці з Японіі выказалі падзяку беларускаму народу за маральную і матэрыяльную падтрымку ў час ліквідацыі наступстваў нядаўніх землятрусу і цунамі, якія выклікалі ў краіне жудасныя разбурэнні і вялікія ахвяры. Госці наведаюць Мінскі гарвыканкам, а ў БДУ адбудзецца гутарка з кіраўніцтвам і студэнтамі японскага аддзялення факультэта міжнародных адносін. Японскія госці пакажуць беларускім сябрам фільм "Нагасакі, звон Анёла 1945", пазнаёмяць з гарбатнай цырымоніяй, дадуць урокі каліграфіі. Сёння прадугледжана знаёмства з японскай нацыянальнай музыкай — ігра на бамбукавай флейце і японскім барабане. Сваім майстэрствам удзельнікаў форуму парадуе і японская піяністка Юміко Накадзоэ.

Леанід Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора ў сталіцы, у памяшканні Беларускага таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі пачаў работу двухдзённы форум "Японія — краіны Еўразіі"....
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика