РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

21.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У шматкватэрных дамах амаль 90 працэнтаў жылля будуецца для чаргавікоў

Сёлета за 8 месяцаў арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці было пабудавана ў краіне 39 тысяч новых кватэр (летась было 45,9 тыс.), паведамілі "Звяздзе" ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

За студзень—жнівень на будаўніцтва жылля было выкарыстана 9 трлн рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што адпавядае 19,9 працэнта да іх агульнага аб'ёму. Усяго за гэты час уведзена ў эксплуатацыю 3 млн 168,9 тысячы квадратных метраў жылля агульнай плошчы, што складае 42,3 працэнта ад максімальнага задання на год. У параўнанні з мінулым годам тэмпы будаўніцтва жылля паменшыліся на 522,6 тысячы квадратных метраў, або на 14,2 працэнта.

Для грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, за 8 месяцаў уведзена ў эксплуатацыю 2 млн 59,6 тысячы квадратных метраў жылля, з якіх у шматкватэрных жылых дамах у гарадах — 1 млн 518,8 тысячы жыллёвых квадратаў. Спецыялістамі было падлічана, што ўдзельная вага жылля, якое пабудавана для чаргавікоў у гарадскіх шматкватэрных жылых дамах, складае 89,8 працэнта ад аб'ёму ўведзенага жылля ў такіх дамах пры гадавым заданні — 80 працэнтаў.

У сельскіх населеных пунктах пабудавана 817,3 тысячы квадратных метраў жылля, што складае 25,8 працэнта ад агульнага ўводу жылля па краіне.

Сяргей КУРКАЧ.

У Беларусі патрабуюцца спецыялісты ў сферы продажаў

Згодна з вынікамі даследавання партала RАBОTА.TUT.BY, кожная пятая вакансія ад беларускіх працадаўцаў зараз мае дачыненне да сферы продажаў.

У жніўні на партале было размешчана каля дзвюх тысяч такіх прапаноў ад працадаўцаў. Гэта больш за 20 працэнтаў ад агульнай колькасці вакансій, размешчаных на сайце. Беларускія кампаніі шукаюць менеджараў па продажах, гандлёвых прадстаўнікоў, мерчандайзераў, прамоўтараў ды прадаўцоў-кансультантаў.

Як паведамілі карэспандэнту "Звязды", 15 працэнтаў тых, хто размясціў на сайце свае рэзюмэ, з ахвотай адгукнуліся на такія вакансіі. Дарэчы, тыповы беларускі менеджар па продажах часцей за ўсё выглядае так: гэта мужчына з вышэйшай адукацыяй ва ўзросце ад 26 да 35 гадоў.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Калі фортка адчынена

Інжынер, які пражывае па вул. Дзяржынскага ў Баранавічах, не зачыніў фортку ў акне сваёй кватэры, якая знаходзіцца на першым паверсе.

А калі гаспадар вярнуўся дамоў, то ўбачыў, што знікла 3 500 долараў, 110 еўра, 13 залатых вырабаў... А ў вёсцы Хадакі (Івацэвіцкі раён) таксама праз фортку ўкралі 2005 долараў і 60 еўра. У гэтым выпадку злодзея ўстанавілі. Ім аказаўся 26-гадовы беспрацоўны з Новасібірска, якога шукаюць.

Сымон Свістуновіч.

Хлеб даражэе на 10, а мяса — на 20 працэнтаў

Згодна з пастановай Мінэканомікі ад 19.09.2011 г. № 153, з 20 верасня прадугледжана дадатковае павышэнне гранічных максімальных адпускных цэн на свініну і ялавічыну патушныя на 20 працэнтаў, а на рэгулюемыя віды хлеба і хлебабулачнай прадукцыі — на 10 працэнтаў, рэгулюемыя віды малака, кефіру, смятаны і тварагу — на 10 працэнтаў.

Гэтае рашэнне тлумачыцца неабходнасцю кампенсацыі падаражання кошту мясной сыравіны і ліквідацыі дыспарытэту паміж цэнамі знешняга і ўнутранага рынкаў, насычэння рынку краіны мясам у неабходных аб'ёмах, паведамляецца ў каментарыі Мінэканомікі.

Сяргей КУРКАЧ.

Чаго палез?

25-гадовы брастаўчанін загінуў ад удару токам, калі залез на трансфарматарную падстанцыю. Цела яго было знойдзена ў памяшканні падстанцыі на тэрыторыі былой вайсковай часці ў мясціне, якая носіць назву Чырвоны Двор. Вядома, што хлопец працаваў у адной з прыватных фірмаў абласнога цэнтра.

Яна СВЕТАВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У шматкватэрных дамах амаль 90 працэнтаў жылля будуецца для чаргавікоў Сёлета за 8 месяцаў арганізацыямі ўсіх формаў уласнасці было пабудавана ў краіне 39 тысяч...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика