Беларуская турыстычная альтэрнатыва. 21.by

Беларуская турыстычная альтэрнатыва

28.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Напярэдадні міжнароднага свята аматараў турызму пра галоўныя дасягненні і праблемы ў гэтай сферы распавядаў намеснік міністра спорту і турызму Часлаў ШУЛЬГА.

Ён зазначыў, што сёлета значна павялічылася доля аб'ектаў турыстычнай інфраструктуры, пабудаваных за кошт інвестараў. 512 праектаў было рэалізавана менавіта з іх дапамогай. На жаль, гэта ў сваёй большасці не вельмі маштабнае будаўніцтва, коштам да 200 тысяч долараў. Таксама павялічылася працягласць адпачынку, які могуць зараз прапанаваць беларускія турыстычныя аб'екты. Калі раней гэта былі кароткатэрміновыя экскурсіі па архітэктурных помніках, якія працягваліся 2-3 гадзіны, то зараз гэта комплексны адпачынак працягласцю мінімум 2-3 дні. Напрыклад, Міністэрства лясной гаспадаркі за 2009 год атрымала ад паляўнічага турызму 1,7 мільярда беларускіх рублёў, а за 2010 гэтая лічба вырасла да 15 мільярдаў. Сёлета была першая спроба стварыць нацыянальную гасцінічную сетку, заснаваную на базе сістэмы "Беларустурыст". Такая сістэма павінна зацвердзіць адзіныя стандарты для ўсіх беларускіх атэляў.

Сёлета нашу краіну наведала амаль два мільёны чалавек. У першую чаргу, гэта грамадзяне з памежжа. Лідарства тут утрымлівае Літва: больш за 20% ад усёй колькасці прыезджых былі менавіта з гэтай краіны. Адразу за прыбалтамі ў спісе ідуць украінцы і расіяне. Калі ж казаць пра краіны далёкага замежжа, то першынство належыць Германіі, а другое месца займаюць турэцкія падарожнікі. Агульны памер экспартаваных турыстычных паслуг за паўгоддзе павялічыўся на 23% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

Адным жа з галоўных праектаў на бліжэйшы час з'яўляецца стварэнне, у адпаведнасці з падпісаным у маі Указам Прэзідэнта, турыстычна-рэкрэацыйнага парка "Аўгустоўскі канал". Але недахоп інвестараў пакуль замінае яго рэалізаваць.

З іншых праблем у сферы турызму спадар Шульга назваў пакуль яшчэ недастатковае развіццё агульнай інфраструктуры ў Беларусі — з-за гэтага турысты праводзяць у нашай краіне зусім мала часу. Як вынік — недахоп грошай. Таксама еўрапейскаму аматару актыўнага адпачынку вельмі складана зараз знайсці інфармацыю пра нашу краіну. Праблема гэтая вырашаецца праз стварэнне сістэмы замовы пуцёвак у анлайн-рэжыме з дапамогай інтэрнэту. Распрацоўваюцца таксама змены ў заканадаўстве, бо некаторыя абмежаванні адпужваюць патэнцыйных турыстаў. Напрыклад, падчас нерасту рыбы нельга спускаць на ваду ніякія плавальныя сродкі, а цягнецца гэты перыяд ажно два месяцы. Зразумела, што для турыста гэта будзе значным мінусам. Таму беларускія спецыялісты шукаюць кампраміс паміж прыродай і турызмам.

Плюс 20% да экспарту паслуг налета — гэтую задачу вылучыў Часлаў Шульга. На яго думку, Беларусі вельмі цяжка стварыць канкурэнцыю (напрыклад, у пляжным турызме), але альтэрнатыву адпачынку ў такіх краінах, як Польшча, Чэхія і Славакія, мы можам і абавязаны даць.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напярэдадні міжнароднага свята аматараў турызму пра галоўныя дасягненні і праблемы ў гэтай сферы распавядаў намеснік міністра спорту і турызму Часлаў ШУЛЬГА.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика