Апошнія пяць гадоў у свеце на працы беларускіх вучоных спасылаліся амаль 30 разоў штодзень. 21.by

Апошнія пяць гадоў у свеце на працы беларускіх вучоных спасылаліся амаль 30 разоў штодзень

28.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з Бібліятэкай Расійскай акадэміі навук правялі комплекснае даследаванне цытавання беларускіх вучоных у навуковых часопісах, паведамляе партал TUT.BY.

Даследаванне праводзілася на аснове дзвюх найбольш аўтарытэтных баз звестак па навуковым цытаванні — Wеb оf Sсіеnсе кампаніі Thоmsоn Rеutеrs і Sсорus выдавецтва Еlsеvіеr. Паводле інфармацыі першай, у 2006-2010 гадах на працы беларускіх вучоных было зроблена 49746 спасылак (у сярэднім 9949,2 спасылкі ў год, ці 27,2 спасылкі ў дзень). Згодна з другой базай, цытаванняў было трошкі больш: за пяць год 50981 раз (у сярэднім 10196,2 спасылкі ў год, 27,9 спасылкі ў дзень).

Большая колькасць артыкулаў належыць супрацоўнікам НАН — 51, 3% у Wеb оf Sсіеnсе і 55% у Sсорus. Далей ідуць выкладчыкі БДУ (33,6% і 29,6% суадносна), Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі (3,2% і 4% суадносна), Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (2,9% і 1,1% суадносна). Дарэчы, фактычна кожны другі артыкул беларускага вучонага прысвечаны фізіцы і тэхніцы, прытым, што ва ўсім свеце лідзіруюць публікацыі па медыцыне. Увогуле ў свеце па колькасці спасылак Беларусь займае 67-е месца, сярод краін СНД — 3-е (пасля Расіі і Украіны).

Партал TUT.BY склаў таксама спіс дзесяці самых цытуемых беларускіх вучоных у 2006-2010 гадах. У гэтым спісе аказаліся:

Міхаіл Арцем'еў (1307 спасылак) — доктар хімічных навук; загадчык лабараторыі нанахіміі Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем БДУ.

Мікалай Куляшоў (1074 спасылкі) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; загадчык кафедры "Лазерная тэхніка і тэхналогія" БНТУ, навуковы кіраўнік навукова-даследчага цэнтра аптычных матэрыялаў і тэхналогій БНТУ.

Сяргей Гапоненка (938 спасылак) — член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук; загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі. Дарэчы, ён з'яўляецца аўтарам падручніка "Уводзіны ў нанафатоніку", які быў рэкамендаваны Кембрыджскім універсітэтам як вучэбны дапаможнік для студэнтаў стар- шых курсаў і магістрантаў.

Міхаіл Кавалёў (929 спасылак) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; намеснік генеральнага дырэктара па навуковай працы Аб'яднанага інстытута праблем інфарматыкі НАН Беларусі і прафесар факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ.

Ігар Траянчук (911 спасылак) — член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; з 1995 года загадчык лабараторыі Аб'яднанага інстытута фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў НАН Беларусі (зараз — Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве).

Яўген Дзямідчык (907 спасылак) — акадэмік НАН Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ён першым у свеце вывучыў клініка-біялагічныя асаблівасці справакаванага радыяцыяй раку шчытападобнай залозы ў дзяцей і даказаў, што значнае павелічэнне частаты гэтага захворвання звязана менавіта з аварыяй на Чарнобыльскай АЭС. Памёр 1 красавіка 2010 года.

Генадзь Кабо (856 спасылак) — доктар хімічных навук, прафесар; прафесар кафедры фізічнай хіміі БДУ, навуковай працай займаецца ў НДІ фізіка-хімічных праблем БДУ.

Міхаіл Коржык (772 спасылкі) — доктар фізіка-матэматычных навук; загадчык аддзела фізікі высокіх энергій НДІ ядзерных праблем БДУ. Між іншым, яго распрацоўкі выкарыстоўваліся пры будаўніцтве вялікага адроннага калайдара.

Аляксандр Мудры (761 спасылка) — кандыдат фізіка-матэматычных навук; галоўны навуковы супрацоўнік Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па матэрыялазнаўстве.

Канстанцін Юмашаў (749 спасылак) — доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар; загадчык Навукова-даследчага цэнтра аптычных матэрыялаў і тэхналогій БНТУ.

Падрыхтаваў Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разам з Бібліятэкай Расійскай акадэміі навук правялі комплекснае...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика