Не хутка нарачанскія азёры стануць курортам.... 21.by

Не хутка нарачанскія азёры стануць курортам...

30.09.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На жаль, да такой сумнай высновы прыходзіш пасля знаёмства з адказамі на крытыку кіраўнікоў, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да летняга адпачынку на адным з самых прыгожых азёраў нарачанскай курортнай зоны і папулярным у адпачывальнікаў не толькі з Беларусі — возеры Белае.

Нагадаем, пад назвай "Стыхійны курорт Белае" 28 жніўня г. г. у "Звяздзе" быў змешчаны матэрыял аб тым, што на гэтым возеры, дзе летам у цёплыя дні адпачываюць сотні, а ў спякотныя выхадныя нават і тысячы людзей, няма самага элементарнага: прыбіральняў, гандлёвых часовых кропак, пунктаў пракату. Карацей, усяго таго, што звычайна сустракаецца ў месцах масавага адпачынку і што робіць яго цывільным.

Рэдакцыя атрымала даволі агульны адказ ад намесніка старшыні Мядзельскага выканкама Л.С. Берняковіча. Ён паведамляе аб вялікай рабоце, якая была праведзена па развіцці нарачанскай курортнай зоны. А нам бы вельмі хацелася пачуць канкрэтны адказ на ўзнятае ў публікацыі пытанне: чаму нашы суграмадзяне (у прыватнасці, тыя, хто жыве ў курортнай вёсцы Гатавічы) не спяшаюцца зарабляць на прадстаўленні паслуг адпачывальнікам і турыстам? І што ўжо робіць і мяркуе зрабіць выканкам для абуджэння і разняволення дзелавой ініцыятывы мясцовага насельніцтва? Гаворка ў публікацыі таксама ішла аб закінутым двухпавярховым будынку былога магазіна ў Гатавічах, які пры жаданні можна было б прыстасаваць для паслуг турыстаў. Замест гэтага Л.С. Берняковіч распавядае аб ролі і значэнні дзяржаўнай "Праграмы развіцця Нарачанскага рэгіёна на 2011—2015 гады", якая, аказваецца, прынята "для стварэння спрыяльных умоў адпачынку і пражывання насельніцтва".

У пісьме ў "Звязду" генеральнага дырэктара Нацыянальнага парка "Нарачанскі" В.В. Каржова таксама няма прамога адказу на ўсе нашы пытанні. Ён паведамляе пра 15 турыстычных стаянак, дзе за сезон адпачылі больш за 18 тысяч чалавек (у тым ліку на стаянцы "Белае" 1605 чалавек). Усё гэта добра, але за лета на беразе аднайменнага возера непадалёку ад пансіяната "Сосны" адпачываюць дзясяткі тысяч, і да якіх нікому няма справы ні ў раёне, ні ў дырэкцыі Нацыянальнага парка "Нарачанскі". Затое, відаць, ёсць вялікія спадзяванні на фінансаванне па лініі вышэйназванай праграмы развіцця Нарачанскага рэгіёна.

Леанід Лахманенка.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, да такой сумнай высновы прыходзіш пасля знаёмства з адказамі на крытыку кіраўнікоў, якія маюць самае непасрэднае дачыненне да летняга адпачынку на адным з...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика