Супраць ангіны і ларынгіту
07.10.2011
—
Новости Общества
|
Прырода — лепшы лекар: яна перамагае большасць захворванняў. Таму і прыхільнікі традыцыйнай медыцыны нярэдка звяртаюцца ў "кладоўку сонца": народныя рэцэпты правераны стагоддзямі і пакаленнямі. Не заклікаючы хворых пазбаўляцца люцікамі і рамонкамі ад грыпу або запалення лёгкіх, успомнім прывычныя з дзяцінства растворы для паласкання горла. Чым паласкаць? Рэцэптаў паласканняў мноства. Самы хуткадзейны — шклянка цёплай вады з дабаўленнем чайнай лыжкі соды, некалькіх кропляў ёду і крыху солі. На жаль, смак у зелля спецыфічны, а для эфектыўнага вылячэння паласкаць горла такім растворам прыйдзецца каля 10 разоў на дзень. Дарослыя дзеля хуткай мабілізацыі сіл у стане перанесці "марскі кактэйль", а вось дзецям, каб не адбіць назаўжды ахвоту паласкаць горла, варта пашукаць варыянт больш "смачны". Рэцэпт для гурманаў: развесці ў цёплай вадзе па чайнай лыжцы мёду і імбірнага парашку і дадаць да іх сок паловы лімона. Альбо зрабіць "амаль вінегрэт": адціснуць шклянку бурачнага соку (бурак можна надзерці на дробнай тарцы) і дадаць да яго сталовую лыжку воцату, паласкаць 5—6 разоў на дзень. Пазбавіцца ад бактэрый на слізістай дапамагае раствор лімоннага соку (1 ч. лыжка на шклянку гатаванай вады) або шклянка вады з дабаўленнем трохпрацэнтнага перакісу вадароду. Не менш эфектыўныя цыбульныя паласканні: 3 ч. лыжкі цыбульнага шалупіння пракіпяціць у палове літра вады і настойваць на працягу чатырох гадзін — яны выратуюць ад ангіны і ларынгіту. Як паласкаць? Паскорыць эфект ад паласканняў дапамагае веданне асноўных правілаў: 1. Гатуйце паласканне на адзін раз, бо падчас захоўвання ў шклянку могуць патрапіць бактэрыі. 2. Глытаць раствор для паласкання непажадана: што добра для горла, не заўсёды "ветліва" сустракаецца страўнікам. 3. Паласкаць горла трэба пасля яды і не есці на працягу хаця б паўгадзіны пасля працэдуры. 4. У выпадку паласканняў частата — гарантыя здароўя: старайцеся паласкаць горла не менш як 3—5 разоў у суткі. Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прырода — лепшы лекар: яна перамагае большасць захворванняў. Таму і прыхільнікі традыцыйнай медыцыны нярэдка звяртаюцца ў "кладоўку сонца": народныя рэцэпты...
|
|