А ўся справа — набраць самому нумар тэлефона...
07.10.2011
—
Новости Общества
|
З Пастаўскага раёна патэлефанаваў мужчына, прасіў дапамагчы сваёй пажылой сястры, ужо шмат гадоў як пенсіянеркі, якая пражывае ў Дзісне Міёрскага раёна. У чым была сутнасць праблемы? Жанчына павінна была атрымаць 500 тысяч рублёў сацыяльнай дапамогі — на "бульбу". Грошай ёй не далі, бо высветлілася, што па дакументах яна праходзіць як працуючы чалавек. Патэлефанавалі ў райсабес, там адказалі: маўляў, няма праблем, падыходзьце з пашпартам і працоўнай кніжкай, выправім недарэчнасць і грошы вы атрымаеце. З якой нагоды тады на "гарачую лінію" газеты патэлефанаваў брат жанчыны? Заяўнік даводзіў нам, што сястра — не толькі пажылая, але і хварэе, з дому практычна не выходзіць. Нават купіць прадукты, штосьці з патрэбнага, вымушана недзе раз на тыдзень прасіць суседзяў... З яго слоў вынікала, што з рэдакцыі павінны былі патэлефанаваць у райсабес і вырашыць праблему, што ўзнікла. Мужчына нам нават нумар патрэбнага тэлефона прадыктаваў. А ці звяртаўся па гэтым нумары ён сам, ці спрабаваў нешта высветліць, патлумачыць сітуацыю? Высветлілася, што не... Пад'ехаць да сястры ён таксама не мог: паліва дорага каштуе. Хіба сястра адзінокая? Ды не, у тым жа населеным пункце пражывае дачка з мужам і дзецьмі. Аднак зяць зараз за мяжой, дзеці ходзяць у школу, ды і ўвогуле — жывуць яны на іншым краі Дзісны. Але ж можна было некаму з родных знайсці час, няхай і не адразу, каб дапамагчы пажылому чалавеку? А чаму ў райсабесе не ідуць насустрач простым людзям, прагучала ў слухаўцы замест адказу па сутнасці... А суседзі? Няёмка турбаваць чужых людзей, зноў быў кароткі водгук... Ні ў якім разе не імкнучыся пакрыўдзіць заяўніка, тым не менш, можна смела сказаць: такі падыход да справы — выключна спажывецкі. На жаль, не адзінкавы ў нашай практыцы. Пра што мы і сказалі заяўніку, прапанаваўшы самому напачатку патэлефанаваць у райсабес. Няўжо там такія бессардэчныя людзі, што не здолеюць дапамагчы?!. ...Наступным днём мы ўсё ж звязаліся з намеснікам начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Міёрскага райвыканкама Ірынай Івановай. Суразмоўца паведаміла, што, на жаль, такая сітуацыі, у якую патрапіла жыхарка Дзісны, не адзінкавая. "Іх шмат, і гэта недапрацоўка наймальнікаў", — зазначыла Ірына Баляславаўна. Аднак сітуацыя вырашаецца дастаткова проста, што і было зроблена ў дачыненні да пажылой жанчыны. У прыватнасці, сама намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама двойчы размаўляла з жанчынай. Усё было ўладжана, і апошняя праз пошту павінна была атрымаць належныя ёй грошы літаральна наступным днём пасля нашай размовы з Ірынай Баляславаўнай. А ці тэлефанаваў брат? Бо, нягледзячы на дамоўленасць, у рэдакцыю ён так больш і не звярнуўся, каб расказаць, чым скончылася гісторыя. Так, званіў. І яму патлумачылі, што існуе мноства варыянтаў, як можна было перадаць патрэбныя звесткі пра тое, што яго сястра ўжо даўно знаходзіцца на пенсіі... Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З Пастаўскага раёна патэлефанаваў мужчына, прасіў дапамагчы сваёй пажылой сястры, ужо шмат гадоў як пенсіянеркі, якая пражывае ў Дзісне Міёрскага раёна. У чым была...
|
|