У Бабруйску жыхароў інтэрнату высяляюць на вуліцу
12.10.2011 16:50
—
Новости Общества
|
У Бабруйску жыхароў інтэрнату высяляюць на вуліцу Жыхароў інтэрната № 5 па вуліцы 50 гадоў УЛКСМ, 28 напярэдадні ацяпляльнага сезону спрабуюць выселіць без прадстаўлення жылплошчы.
Уласнік інтэрната "Будтрэст № 13" прадпісаў жыхарам пакінуць памяшканне да 15 кастрычніка 2011 года па прычыне рамонту будынка. Падменных пакояў грамадзянам не прадставяць і назад пасля рэканструкцыі будынка ўжо не прымуць. Некалькі сем'яў па рашэнні суда ўжо выселілі. Вызваленыя пакоі апячаталі. Прыватызаваць пакоі ўласнік не дазваляе. Па астаткавым кошце будынак ацэнены ў 786 мільёнаў рублёў. Атрымліваецца, што двухпакаёвы блок з усімі выгодамі ацэнены менш чым у 7 млн рублёў. Будтрэсту не выгодна аддаваць жыллё за бесцань. Генеральны дырэктар ААТ "Будаўнічы трэст № 13" Анатоль Бокій тлумачыць сітуацыю наступным чынам: у гэтым інтэрнаце працаўнікоў трэста - менш паловы. Астатнія - бюджэтнікі, супрацоўнікі іншых прадпрыемстваў. А ўсяго на балансе трэста - 7 інтэрнатаў. Трэст аплачвае камунальныя плацяжы па тарыфе для юрыдычных асоб. Жыхары інтэрната пакрываюць толькі частку гэтай сумы. Сваіх супрацоўнікаў падменным жыллём Бокій забяспечыць. Астатнім прапанаваў уладкавацца ў трэст на працу. У нашым заканадаўстве шляхі выйсця з гэтай сітуацыі дакладна не прапісаны. Таму канфлікт будзе вырашацца індывідуальна. Камусьці вылучаць раўнацэннае жыллё, дзесьці будуць "уломліваць" кіраўнікоў прадпрыемстваў кампенсаваць пражыванне сваіх супрацоўнікаў у інтэрнатах трэста. А для астатніх - "выратаванне тапельцаў, справа рук саміх тапельцаў". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхароў інтэрната № 5 па вуліцы 50 гадоў УЛКСМ, 28 напярэдадні ацяпляльнага сезону спрабуюць выселіць без прадстаўлення жылплошчы. Уласнік інтэрната "Будтрэст № 13"...
|
|