РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

01.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мабільная сувязь падаражэе

Адзін з найбуйнейшых беларускіх аператараў сотавай сувязі, ЗП "Велком" абвясціў пра павышэнне кошту паслуг сувязі на 15% з 30 лістапада гэтага года. "Тарыфы на выклікі і дадатковыя паслугі будуць акруглены да аднаго рубля адпаведна з правіламі арыфметычнага акруглення, тарыфы на разавыя ўнёскі і спецыяльныя паслугі — да 50 рублёў", — паведамляецца на афіцыйным сайце аператара.

Не зменяцца толькі выплаты па ўжо заключаных дамовах за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку. Новыя ж тарыфы будуць апублікаваны 30 лістапада 2011 года. Яны таксама будуць даступныя па тэлефонах інфармацыйна-даведачнай службы.

Што да іншых аператараў мабільнай сувязі, то ТАА СП "БелСел" змяняла тарыфы ўжо ў сярэдзіне кастрычніка, а з 1 лістапада павялічыла кошт міжнародных званкоў. Цяпер званкі ў Расію, ва Украіну, Малдову, Казахстан каштуюць 1440 рублёў за хвіліну, у краіны Еўропы і Балтыі — 2100 рублёў, ва ўсе астатнія краіны — 3900 рублёў. ЗАТ "БеСТ" (гандлёвая марка lіfе:)) з 1 лістапада павялічыла кошт паслуг інфармацыйна-забаўляльных сервісаў. СТАА МТС наконт змены тарыфаў пакуль што захоўвае маўчанне, затое нагадвае абанентам, што з 1 лістапада змяніўся парадак аплаты паслуг сувязі: цяпер пры аплаце трэба ўказваць не 7-значны, а 9-значны нумар тэлефона — з кодам аператара.

Вікторыя ЗАХАРАВА.     Затрымалі наркадзялка. І не аднаго

У гарадку Мікашэвічы Лунінецкага раёна жыў сабе хлопец. Прыгожа жыў. У свае 23 гады меў дзве іншамаркі, здымаў кватэру, купляў дарагое адзенне, не адмаўляў сабе ні ў якіх забавах. Пры гэтым Васіль нідзе не працаваў. Сваім даходам ён даўно зрабіў гандаль наркатычнымі рэчывамі. Заўсёды меў пры сабе даволі шырокі асартымент атруты: марыхуана, амфетамін, опій.

Збываў свой тавар наркагандляр каля кавярні, дзе збіралася моладзь. Тут яго і затрымалі пры спробе прадаць чарговую дозу наркотыка. Малады чалавек змешчаны ў ізалятар, на яго аўтамабілі накладзены арышт. Самому распаўсюджвальніку пагражае да 13 гадоў пазбаўлення волі. Як паведамілі ў прэс-службе Брэсцкага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў, у выніку праведзеных аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у Мікашэвічах заведзена 7 крымінальных спраў па фактах распаўсюджвання наркотыкаў. Гэты горад вядомы на Брэстчыне як адзін з ачагоў распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі. Як вядома, гэтая небяспечная зараза спадарожнічае асяродку наркаманаў.

Яна СВЕТАВА.

Жаночая вопратка на 200 мільёнаў

Паблізу вёскі Перавалачная Талачынскага раёна супрацоўнікі аддзела ДАІ затрымалі грузавую аўтамашыну "Мерседэс" пад кіраваннем жыхара Брэста, які перавозіў без адпаведных дакументаў жаночую вопратку на агульную суму 200 мільёнаў рублёў. Тавар канфіскавалі.

Аляксандр Пукшанскі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мабільная сувязь падаражэе Адзін з найбуйнейшых беларускіх аператараў сотавай сувязі, ЗП "Велком" абвясціў пра павышэнне кошту паслуг сувязі на 15% з 30...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика