Кошт праезду цяпер новы. 21.by

Кошт праезду цяпер новы

01.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта зменены тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах, а таксама тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў і ручнога багажу ў рэгулярных зносінах.

Што датычыцца першых, устаноўлены фіксаваны тарыф на перавозкі пасажыраў аўтобусамі з дазволенай максімальнай масай больш за 5 тон на звычайных і хуткасных маршрутах у памеры 1 100 рублёў за адну паездку. Гранічны фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі на экспрэсных маршрутах — 1 600 рублёў за адну паездку. Фіксаваны тарыф на гарадскія перавозкі ручной паклажы аўтобусамі ў рэгулярных зносінах зараз складае 1 100 рублёў за адно месца ручной паклажы. Пры продажу кіроўцамі білетаў на адну паездку пры карыстанні звычайнымі і хуткаснымі маршрутамі тарыф павялічваецца на 100 рублёў.

Калі гаварыць пра тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі пасажыраў, тут цяпер сітуацыя наступная: устаноўлены гранічныя максімальныя тарыфы ў рэгулярных зносінах за адзін кіламетр праезду. На звычайных маршрутах: у аўтобусах агульнага тыпу — 220 рублёў, у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі — 228 рублёў. На хуткасных маршрутах: адпаведна 286 і 296,4 рубля за адзін кіламетр праезду ў залежнасці ад камфортнасці аўтобуса. На дадатковых рэйсах праезд давядзецца аплачваць з разліку: у аўтобусах агульнага тыпу — 297 рублёў, у машынах з мяккімі адкіднымі крэсламі — 307,8 рубля. На экспрэсных маршрутах дзейнічаюць наступныя тарыфы: 330 рублёў за адзін кіламетр праезду — у аўтобусах агульнага тыпу, 342 рублі — у больш камфортных машынах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі. Гранічныя максімальныя тарыфы на прыгарадныя аўтамабільныя перавозкі багажу (ці ручной паклажы) у рэгулярных зносінах і дадатковых рэйсах за адзін кіламетр праезду цяпер такія: за кожнае маламернае месца — 17,8 рубля, за кожнае сярэдняе — 35,5 рубля, за буйное — 71 рубель.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рашэннем Мінскага абласнога выканаўчага камітэта зменены тарыфы на гарадскія перавозкі пасажыраў і ручной паклажы ўсімі відамі транспарту ў рэгулярных зносінах,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика