Хачу пабачыць свайго ўладара!... 21.by

Хачу пабачыць свайго ўладара!..

01.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Як трапіць на прыём да вялікага князя Вітаўта і караля Ягайлы?

Пераможцы Грунвальда разам у музеі ў адкрытым доступе. Але толькі да 3 лістапада на іх можна паглядзець вось так проста: скульптурныя рэканструкцыі выстаўленыя ў Нацыянальным гістарычным музеі.

Кіраўнікі вялікіх краін, кожнаму з якіх у гісторыі Беларусі выпала свая роля (што знайшло адлюстраванне, напрыклад, у тэатры), стрыечныя браты, якія не заўсёды добра ладзілі ( і гэта мякка сказана!), кожны з якіх быў магутным уладаром у сваёй дзяржаве... У поўны рост, на пастаментах, нібыта на троне. Яны ў музеі стаяць побач — і канула ў вечнасць суперніцтва, і адкінутая памяць пра інтрыгі і страты. Яны побач, бо ў галоўны момант здолелі забыцца на асабістыя крыўды і амбіцыі і праявілі розум сапраўдных правіцеляў: аб'ядналі свае народы ў барацьбе супраць агульнага і магутнага ворага на Грунвальдскім полі.

Кожны, хто ведае і любіць гісторыю, мае ўласнае ўяўленне пра ўладара Вялікага Княства Літоўскага князя Вітаўта і караля Польшчы Ягайлу. Як мае і ўласнае стаўленне да кожнага з іх. Таму ў кожнага маглі скласціся ва ўяўленні свае вобразы Вітаўта і Ягайлы.

Таксама як і ў скульптара Паўла Лука і мастака Юрыя Піскуна ёсць асабістыя ўяўленні, але іх было недастаткова, каб стварыць скульптуры дзвюх гістарычных асоб. Мастакі вывучалі дакументы, якія маглі падказаць, як насамрэч выглядалі Вітаўт і Ягайла, гравюры, пячаткі з выявамі, каб як мага дакладней паказаць нашым сучаснікам, як выглядалі гэтыя дзяржаўныя асобы. Кожны з гэтых аўтараў ўжо меў досвед стварэння вобразаў з гісторыі Беларусі. Паўлу Луку давялося прыкласці рукі да стварэння скульптур Францыска Скарыны і Кастуся Каліноўскага. Юрый Піскун апошнія гады працаваў над рэканструкцыяй гістарычных касцюмаў для Нясвіжскага і Мірскага замкаў.

Партрэтныя скульптуры Вітаўта і Ягайлы спецыяльна замовіў Нацыянальны гістарычны музей, адзначыў яго дырэктар Сяргей Вечар. Цяпер кожны наведнік, хто лічыць сябе нашчадкам Вялікага Княства Літоўскага, зможа пахваліцца: я бачыў свайго ўладара, я бачыў героя Грунвальда!..

Вобраз Вітаўта даўся няпроста. Скульптару давялося вывучаць яго выяву на асабістай пячатцы князя, таксама мініяцюру пачатку ХVІ ст. і гравюру з кнігі Гваньіні 1578 г. Але важна было аднавіць і гістарычную вопратку. У Нацыянальным гістарычным музеі Беларусі захоўваецца рэальны "пояс Вітаўта" — вось тое галоўнае, што павінна яго вылучаць. І на скульптуры — такі ж. Вобраз Ягайлы аднаўлялі на падставе выявы з надмагілля польскага караля, падказку наконт яго вопраткі знайшлі ў абразе "Пакланенне трох каралёў".

Ларыса ЦІМОШЫК.

Фота БЕЛТА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як трапіць на прыём да вялікага князя Вітаўта і караля Ягайлы? Пераможцы Грунвальда разам у музеі ў адкрытым доступе. Але толькі да 3 лістапада на іх можна...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика