Штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты бюджэтнікам уводзяцца ў Беларусі з 1 лістапада. 21.by

Штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты бюджэтнікам уводзяцца ў Беларусі з 1 лістапада

02.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Беларусі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый. Такое рашэнне змешчана ў пастанове № 100 Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, якая ўступае ў сілу з 1 лістапада гэтага года, паведамілі БЕЛТА ў міністэрстве.

Пастановай урада № 1310 з 1 кастрычніка тарыфная стаўка першага разраду павышана са Вr118 тыс. да Вr151 тыс. — на 28 працэнтаў. Гэтай жа пастановай з 1 лістапада гэтага года для аплаты працы работнікаў бюджэтнай сферы ўведзены штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты ў дыяпазоне ад Вr240 тыс. да Вr16 тыс. Канкрэтныя памеры названых даплат па тарыфных разрадах (з 1-га па 27-ы) устаноўлены пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 100.

Штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты наступныя: з 1-га да 2-га разраду — Вr240 тыс.; з 2-га да 3-га разраду — Вr238 тыс.; з 3-га да 4-га разраду — Вr226 тыс.; з 4-га да 5-га разраду — Вr224 тыс.; з 5-га да 6-га разраду — Вr222 тыс.; з 6-га да 7-га разраду — Вr220 тыс.; з 7-га да 8-га разраду — Вr219 тыс.; з 8-га да 9-га разраду — Вr217 тыс.; з 9-га да 10-га разраду — Вr215 тыс.; з 10-га да 11-га разраду — Вr214 тыс.; з 11-га да 12-га разраду — Вr212 тыс.; з 12-га да 13-га разраду — Вr210 тыс.; з 13-га да 14-га разраду — Вr208 тыс.; з 14-га да 15-га разраду — Вr205 тыс.; з 15-га да 16-га разраду — Вr198 тыс.; з 16-га да 17-га разраду — Вr188 тыс.; з 17-га да 18-га разраду — Вr177 тыс.; з 18-га да 19-га разраду — Вr166 тыс.; з 19-га да 20-га разраду — Вr153 тыс.; з 20-га да 21-га разраду — Вr141 тыс.; з 21-га да 22-га разраду — Вr127 тыс.; з 22-га да 23-га разраду — Вr111 тыс.; з 23-га да 24-га разраду — Вr94 тыс.; з 24-га да 25-га разраду — Вr76 тыс.; з 25-га да 26-га разраду — Вr57 тыс.; з 26-га да 27-га разраду — Вr37 тыс.; па 27-м разрадзе — Вr16 тыс.

Варта падкрэсліць, што штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты не ўтвараюць стаўку (аклад) і не ўлічваюцца пры вылічэнні прэмій, надбавак і іншых выплат стымулюючага і кампенсуючага характару.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусі ўстаноўлены штомесячныя дыферэнцаваныя даплаты работнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика