Ільготы, выплаты, індэксацыі.... 21.by

Ільготы, выплаты, індэксацыі...

12.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Праца і сацыяльная абарона — тэма надзвычай шырокая і шматпланавая, таму зусім не дзіўна, што пытанні на "прамую лінію", якую правяла днямі міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткіна, дасылаліся самыя розныя. Найбольш цікавыя з іх мы прыводзім ніжэй.

Даходы і індэксацыя

?У нашай арганізацыі заўсёды плацілі заробак два разы на месяц. Цяпер начальства спасылаецца на складанае фінансавае становішча і ходзяць чуткі, што плаціць будуць адзін раз на месяц. Мяне і маіх калег гэта катэгарычна не задавальняе. Гэта ж, напэўна, незаконна: раптам узяць і, не ўзгадніўшы з работнікамі, змяніць умовы аплаты? Ці можна прыцягнуць іх да адказнасці, на якія законы спасылацца ў скаргах?

— У адпаведнасці з Працоўным кодэксам наймальнік абавязаны выдаваць заработную плату ў тэрміны і памерах, вызначаных заканадаўствам, калектыўным дагаворам, пагадненнем або працоўным дагаворам (кантрактам). Артыкулам 73 Кодэкса прадугледжана выплата заработнай платы рэгулярна ў дні, вызначаныя ў калектыўным дагаворы, пагадненні або працоўным дагаворы, але не радзей двух разоў на месяц. Для асобных катэгорый работнікаў заканадаўствам могуць быць вызначаны іншыя тэрміны выплаты заработнай платы. Пунктам 4 Дэкрэта Прэзідэнта № 29 "Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны" наймальнікам, якімі выкарыстоўваецца кантрактная форма найму, дадзена права ажыццяўляць выплату заработнай платы не радзей аднаго разу на месяц. У выпадку заключэння з работнікамі іншых відаў працоўных дагавораў выплата заработнай платы павінна праводзіцца не радзей двух разоў на месяц. Такім чынам, наймальнік павінен забяспечыць выплату заработнай платы ў тэрміны, вызначаныя калектыўным дагаворам (пагадненнем), працоўным дагаворам (кантрактам). Работнікам, якія працуюць па працоўным дагаворы або па кантракце, умовамі якога прадугледжана выплата заработнай платы два разы на месяц, наймальнік абавязаны выплачваць заработную плату ў вызначаныя тэрміны. Парушэнне наймальнікам або ўпаўнаважанай службовай асобай наймальніка парадку і тэрмінаў выплаты заработнай платы кваліфікуецца як адміністрацыйнае правапарушэнне, якое цягне адказнасць і накладанне штрафу — на ўпаўнаважаную службовую асобу наймальніка — ад чатырох да дваццаці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да ста базавых велічынь.

Асабістае

?Да маёй мамы двойчы на тыдзень прыходзіць сацыяльны работнік. Я аплачваю гэтыя паслугі. Дагавор быў падпісаны 3 гады таму. Але калі мы дамаўляліся аб умовах працы, мама адчувала сябе значна лепш, цяпер здароўе ўжо не тое. Ці можа сацработнік прыходзіць да яе часцей, калі мама сама саромеецца папрасіць пра гэта?

— У адпаведнасці з заканадаўствам для грамадзян, якія абслугоўваюцца на ўмовах частковай або поўнай аплаты, перыядычнасць наведвання сацыяльнымі работнікамі вызначаецца на падставе дагавора, складзенага паміж грамадзянінам і тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Для таго, каб унесці змены ў дагавор, неабходна напісаць заяву на імя дырэктара цэнтра, дзе выкласці сваю просьбу аб пераводзе на абслугоўванне з большай перыядычнасцю наведвання сацыяльным работнікам. На падставе гэтай заявы будзе складзена дадатковае пагадненне да дагавора аб абслугоўванні, дзе будзе прапісана неабходная колькасць візітаў і адпаведны ім памер аплаты.

?У маёй сваячкі няма ні дзяцей, ні мужа. Яна ўжо ў вельмі паважаным узросце, жыве адна ў вёсцы. Вядома, я дапамагаю ёй, як магу. Але яна мае патрэбу ў пастаянным доглядзе. Скажыце, калі ласка, куды трэба звяртацца, каб пасяліць яе ў дом-інтэрнат? Хоць бы на зімовы перыяд.

— Для пасялення ў дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў грамадзянін, накіраваны ў стацыянарную ўстанову, або яго апякун, папячыцель, законны прадстаўнік, упаўнаважаная службовая асоба органа апекі і папячыцельства павінен звярнуцца ў органы па працы, занятасці і сацыяльнай абароне (упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне рай- або гарвыканкамаў, упраўлення сацыяльнай абароны адміністрацый раёнаў) па месцы жыхарства грамадзяніна, у гэтым выпадку — сваячкі. Можна разгледзець і пытанне аб засяленні не ў інтэрнат, а ў аддзяленне кругласутачнага знаходжання на зімовы перыяд.

?Мой сын інвалід. Яму хутка споўніцца 18 гадоў, і ён будзе прызнаны інвалідам І групы з дзяцінства. Нам даводзіцца шмат ездзіць па горадзе. Якія льготы па праездзе на транспарце мае наша сям'я?

— Згодна з заканадаўствам, дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, а таксама інвалідам з дзяцінства І групы прадастаўлена права на бясплатны праезд на ўсіх відах гарадскога пасажырскага транспарту (акрамя таксі) незалежна ад месца жыхарства, а тым, хто пражывае ў сельскай мясцовасці — і на аўтамабільным транспарце агульнага карыстання рэгулярных міжгародніх зносін у межах адміністрацыйнага раёна па месцы жыхарства, а таксама на бясплатны праезд на чыгуначным, водным і аўтамабільным пасажырскім транспарце агульнага карыстання рэгулярных прыгарадных зносін (акрамя таксі). Указаныя льготы па праездзе распаўсюджваюцца на асобу, якая суправаджае ў паездках дзіця-інваліда ва ўзросце да 18 гадоў альбо інваліда І групы. Падставай для рэалізацыі права на названыя льготы па праездзе з'яўляецца пасведчанне дзіцяці-інваліда або пасведчанне інваліда з дзяцінства І групы.

Падрыхтавала Інга МІНДАЛЁВА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Праца і сацыяльная абарона — тэма надзвычай шырокая і шматпланавая, таму зусім не дзіўна, што пытанні на "прамую лінію", якую правяла днямі міністр працы і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика