І зноў напамін пра вайну...
12.11.2011
—
Новости Общества
|
У Дзятлаве мясцовы жыхар, працуючы ў агародзе, знайшоў у зямлі прадмет, падобны на боепрыпас, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС. Мужчына патэлефанаваў у службу 101. І правільна зрабіў, бо група размініравання ўстанавіла, што гэта снарад часоў Вялікай Айчыннай вайны. Праз некалькі гадзін яго абясшкодзілі. А праз некалькі дзён спецыялістам па размініраванні давялося працаваць на прысядзібным участку ў вёсцы Палубнікі Лідскага раёна: на гэты раз вайна нагадала пра сябе мінамётнай мінай калібру 50 мм. Барыс ПРАКОПЧЫК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Дзятлаве мясцовы жыхар, працуючы ў агародзе, знайшоў у зямлі прадмет, падобны на боепрыпас, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.
|
|