Яшчэ 58 абаронцаў Брэсцкай крэпасці знайшлі апошні спачын. 21.by

Яшчэ 58 абаронцаў Брэсцкай крэпасці знайшлі апошні спачын

12.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсцкай крэпасці прайшло перапахаванне астанкаў 58 чалавек, якіх знайшлі ў ходзе раскопак байцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Упраўлення па ўвекавечванні памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў.

На месцы былой варонкі недалёка ад Свята-Мікалаеўскага храма былі праведзены пошукавыя работы, і зямля павольна "аддала" аднаго за адным астанкі тых салдат і афіцэраў, якія мужна абаранялі крэпасць летам 41-га. Было знойдзена 13 медальёнаў, дакументы, гадзіннікі, лыжкі, фрагменты адзення і абутку, а таксама касцявыя астанкі. Укладышы да двух медальёнаў удалося прачытаць. Адзін належаў яфрэйтару Аляксандру Міхайлавічу Тагліну, другі — Рыгору Сямёнавічу Зінчанку, ураджэнцу Краснадарскага края. Іх сваякі прыехалі на цырымонію перапахавання. Усяго цяпер пад плітамі некропаля ў цытадэлі пахавана 1020 чалавек. На плітах мемарыяльнага комплексу высечаны імёны 273 абаронцаў. Астатнія пакуль безыменныя. Пошук працягваецца.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкай крэпасці прайшло перапахаванне астанкаў 58 чалавек, якіх знайшлі ў ходзе раскопак байцы 52-га асобнага спецыялізаванага батальёна Упраўлення па...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика