РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

16.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З пачатку года Беларусь прыцягнула 12,6 млрд USD замежных інвестыцый

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сёлета за студзень—верасень у рэальны сектар эканомікі Беларусі (акрамя банкаў) замежныя інвестары ўклалі 12,6 млрд долараў інвестыцый, што ў два разы больш, чым за 9 месяцаў летась.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый нашай краіны былі суб'екты гаспадарання Расіі (47,8 працэнта ад агульнага аб'ёму замежных укладанняў), Аб'яднанага Каралеўства (21,3 працэнта), Кіпра (7,8 працэнта), Аўстрыі (6 працэнтаў). Самыя вялікія сродкі замежных інвестыцый былі накіраваны ў арганізацыі гандлю (33,7 працэнта ад усіх інвестыцый), транспарту (32,1 працэнта) і прамысловасці (25,7 працэнта).

Экспертамі падлічана, што пераважная большасць замежных інвестыцый была ўкладзена ў арганізацыі беларускай сталіцы (78 працэнтаў); на арганізацыі Гомельскай вобласці прыпадае 7,8 працэнта, Мінскай вобласці — 5,2 працэнта валавага паступлення замежных інвестыцый.

Сяргей ПАЛІНІН.

Падробкі на 90 мільёнаў рублёў

Аператыўнікі па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі затрымалі ў абласным цэнтры больш за 3 тысячы кантрафактных дыскаў на суму амаль 90 мільёнаў рублёў, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Гаспадаром нелегальнага тавару аказаўся афіцыйна непрацуючы жыхар беларускай сталіцы. У момант з'яўлення міліцыянераў ён рэалізоўваў частку прадукцыі мясцоваму прадпрымальніку, прычым ніякіх дакументаў прад'явіць не здолеў. Акрамя 133 дыскаў з запісамі, якія фігуравалі ў гэтай здзелцы, у мінчаніна былі яшчэ 3256 аналагічных адзінак, 900 DVD-дыскаў без запісу, а таксама футляры і паліграфічныя ўкладышы. Аператыўнікам гаспадар тавару паведаміў, што ў Гродна прыехаў па сваіх справах, а дыскі набыў для асабістага карыстання, перадаўшы частку з іх (дзе былі новыя фільмы) знаёмаму прадпрымальніку для прагляду.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Вагон сышоў з рэек

Адбылося гэта ў 19.50 у чацвер на 298-м кіламетры перагону "Жлобін Заходні — Чырвоны Бераг" падчас руху чыгуначнага саставу са станцыі "Жлобін" на станцыю "Асіповічы". З чыгуначнага палатна сышла хваставая частка паўвагона, які быў гружаны арматурай.

Для выпраўлення наступстваў аварыі галаўную частку саставу адбуксіравалі на станцыю "Чырвоны Бераг", хваставую — на станцыю "Жлобін", паведамілі ў Цэнтры даследаванняў у галіне бяспекі жыццядзейнасці МНС. У 1.10 наступствы інцыдэнту былі ліквідаваны, пашкоджаны паўвагон знаходзіцца ў вагонарамонтным дэпо станцыі "Жлобін". Для высвятлення прычын здарэння створана камісія. Шкоды навакольнаму асяроддзю падчас зыходу з чыгуначнага палатна паўвагона не было. Рух цягнікоў на згаданым участку арганізаваны па другім пуці. Затрымкі ў руху не было.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачатку года Беларусь прыцягнула 12,6 млрд USD замежных інвестыцый Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, сёлета за студзень—верасень у рэальны...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика