У Лагойскім раёне ўжо тыдзень шукаюць зніклага пенсіянера
24.11.2011 11:46
—
Новости Общества
|
У Лагойскім раёне ўжо тыдзень шукаюць зніклага пенсіянера Супрацоўнікі міліцыі і салдаты шукаюць жыхара вёскі Крамянец Івана Іванца, але пакуль бязвынікова.
Вось што распавёў Еўрарадыё начальнік крымінальнай міліцыі Лагойскага РАУС Генадзь Вільтоўскі: “Прачосвалі мясцовасць у нядзелю, паведамленне паступіла ў суботу, і прачосвалі ўчора. Але гэта нічога не дало. Абходзілі пустуючыя хаты, двары, хлявы, лецішчы. І абыйшлі ўсю навакольную тэрыторыю. Яна не тое каб забалочаная, але пакуль снегу няма і высокія расліны засталіся на палях. Магчыма, ён дзесьці там. Праверылі каналы, сметнікі”. Па словах Вільтоўскага, асноўная версія прычыны знікнення жыхара Крамянца — з-за сталага ўзросту чалавек не заўсёды ўсведамляў, дзе ён знаходзіцца, што робіць, не пазнаваў суседзяў і знаёмых. Пра яго знікненне паведаміла паштальёнка, якая прынесла Іванцу пенсію, але не знайшла яго ні дома, ні ў суседзяў. Пошукі, гаворыць начальнік крымінальнай міліцыі, будуць працягвацца — тэрыторыя прачосвання пашырыцца. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнікі міліцыі і салдаты шукаюць жыхара вёскі Крамянец Івана Іванца, але пакуль бязвынікова. Вось што распавёў Еўрарадыё начальнік крымінальнай міліцыі... |
|