У Брэсце выпівохі пад прымусам глядзелі антыалкагольны фільм
26.11.2011 17:16
—
Новости Общества
|
У Брэсце выпівохі пад прымусам глядзелі антыалкагольны фільм Аб гэтым паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці.
У межах спецыяльнай акцыі з цэнтральных вуліц горада праваахоўнікі сабралі 37 выпівох. Ім паказалі фільм “Святло ў канцы тунеля” — аб шкодных наступствах алкагалізму і ўжывання наркотыкаў. Затым для “вымушаных кінагледачоў” быў зладжаны прыём у лекара-нарколага. Прычым з кожным выпівохам была праведзена індывідуальная размова, а дваім грамадзянам былі выдадзены накіраванні на лячэнне ў стацыянары. Брэсцкія міліцыянты сцвярджаюць, што падобныя акцыі будуць праводзіць штомесяц. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці. У межах спецыяльнай акцыі з цэнтральных вуліц горада праваахоўнікі сабралі 37 выпівох. Ім паказалі фільм “Святло ў...
|
|