У Брэсцкай вобласці знізілася колькасць зваротаў грамадзян па рабоце службаў ЖКГ. 21.by

У Брэсцкай вобласці знізілася колькасць зваротаў грамадзян па рабоце службаў ЖКГ

30.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Брэсцкай вобласці знізілася колькасць зваротаў грамадзян па рабоце службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым учора журналістам паведаміў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Валерый Міцкевіч, які ўзначальвае міжведамасную рабочую групу па маніторынгу работы дзяржорганаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб па Брэсцкай вобласці, перадае БЕЛТА.

Валерый Міцкевіч нагадаў, што на папярэднім этапе маніторынгу ён таксама працаваў у Брэсцкай вобласці. І, паводле яго слоў, сёння адчуваецца розніца: стала значна менш зваротаў, якія датычацца работы службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. "Гэта сведчыць аб тым, што службы павярнуліся тварам да людзей і пачалі выконваць свае непасрэдныя абавязкі", — адзначыў Валерый Міцкевіч.

У Бярозе намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта пачаў работу з прыёму грамадзян у раённым выканаўчым камітэце. На прыёме ў яго нараўне з жыхарамі райцэнтра пабывалі людзі з іншых гарадоў вобласці, у тым ліку Белаазёрска, Брэста, Івацэвіцкага, Пінскага, Баранавіцкага раёнаў.

Пытанні, з якімі звярталіся грамадзяне, датычыліся будаўніцтва, рэканструкцыі і крэдытавання жылля, работы судовых органаў, узнімаліся праблемы, звязаныя з атрыманнем рэгістрацыі, службовага жылля і інш. Потым Валерый Міцкевіч прадоўжыў размову з жыхарамі Бярозы на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ "Бярозаўскі сыраробны камбінат". Рэспубліканскі маніторынг работы дзяржорганаў са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы Адміністрацыяй Прэзідэнта Беларусі сумесна з КДК, Генпракуратурай і Дзяржсакратарыятам Савета Бяспекі з 28 лістапада па 2 снежня. У гэты перыяд ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі працуюць сем міжведамасных рабочых груп.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Брэсцкай вобласці знізілася колькасць зваротаў грамадзян па рабоце службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Аб гэтым учора журналістам паведаміў намеснік...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика