Зніжкам кожны рады. Асабліва на Каляды
30.11.2011
—
Новости Общества
|
Традыцыйна з набліжэннем навагодніх свят пакрысе пачынае набіраць "абароты" "махавік" камерцыйных і забаўляльных мерапрыемстваў, што прызваны даць магчымасць прыдбаць патрэбнае да свята па зніжаных цэнах. Так, паводле інфармацыі галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама, у сталіцы да канца года павінна прайсці каля 550 выстаў-дэгустацый харчовых тавараў, каля 1 тысячы выстаў-продажаў кулінарных і кандытарскіх вырабаў. Акрамя таго, на 300 выставах-продажах можна будзе набыць і нехарчовыя тавары. Ва ўнівермагах, універсамах, гандлёвых арганізацыях буйнога і сярэдняга фармату, у фірменных і спецыялізаваных крамах Мінска пройдуць больш за 370 распродажаў нехарчовых тавараў па зніжаных рознічных цэнах — за кошт змяншэння гандлёвых надбавак крамамі і адпускных цэн прадпрыемствамі-вытворцамі. У прыватнасці, надбаўкі на вялікі спектр замежнай і айчыннай прадукцыі будуць зніжаны на 10-50 працэнтаў. Буйныя ўнівермагі да Каляд і Новага года правядуць акцыі (у кожным запланавана ад 30 да 50 такіх мерапрыемстваў), распродажы з дэманстрацыяй мадэляў і зніжэннем цэн, рэкламных гульняў з уручэннем падарункаў і прызоў. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Традыцыйна з набліжэннем навагодніх свят пакрысе пачынае набіраць "абароты" "махавік" камерцыйных і забаўляльных мерапрыемстваў, што прызваны даць... |
|