Беларусь з 1 снежня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. 21.by

Беларусь з 1 снежня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

30.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1601 ад 26 лістапада 2011 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

З 1 снежня экспартная пошліна на нафту вырасце на 3,5 працэнта — $393 да $406,6 за 1 т. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка ўніфікавана на ўзроўні 66 працэнтаў ад пошліны на нафту, з 1 снежня складзе $268,3 за 1 т супраць $259,3 у лістападзе. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы. На бензіны таварныя і прамагонны бензін стаўкі вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, павышаны з $353,7 да $365,9 за 1 т. Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы складзе $221,8 замест $236,5.

Пастановай унесены змяненні ў пастанову Савета Міністраў № 1932 ад 31 снежня 2010 года "Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін адносна нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь". Дакумент прыняты ў адпаведнасці з указам № 716 ад 31 снежня 2010 года "Аб стаўках вывазных мытных пошлін".

З 1 кастрычніка гэтага года Беларусь услед за Расіяй ажыццяўляе разлік экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты па формуле "60/66". Размова ідзе аб прадукцыі, што вывозіцца з тэрыторыі рэспублікі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза. Формула разліку прадугледжвае, што стаўка экспартных пошлін на светлыя і цёмныя нафтапрадукты ўніфікуецца і разлічваецца з каэфіцыентам 0,66 (66 працэнтаў) ад стаўкі пошліны на нафту. Адначасова з 1 кастрычніка экспартная пошліна на нафту была зніжана шляхам скарачэння працэнта ад розніцы паміж цаной маніторынгу нафты і цаной адсячэння з 65 працэнтаў да 60 працэнтаў. Пры гэтым каэфіцыент разліку стаўкі пошліны на бензіны складае 0,90 (90 працэнтаў).

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў № 1601 ад 26 лістапада 2011 года, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада. З 1 снежня экспартная пошліна на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика