Старшыня сельвыканкама ў махінацыях з зямельнымі ўчасткамі ўкраў больш за Br100 млн
30.11.2011
—
Новости Общества
|
Следчым аддзелам пракуратуры Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачанні старшыні аднаго з сельскіх выканкамаў Пухавіцкага раёна ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў, крадзяжы грашовых сродкаў з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў, атрыманні хабару, махлярстве і службовым падлогу. Пра гэта паведаміла старшы памочнік пракурора Мінскай вобласці Таццяна Калініна. Гэтай службовай асобе прад'яўлена абвінавачанне ва ўчыненні 115 эпізодаў злачынстваў. Асноўныя злачынствы — крадзяжы грашовых сродкаў, якія ўносіліся грамадзянамі ў якасці аплаты кадастравага кошту выдзеленых ім зямельных участкаў. Агульная сума скрадзеных грашовых сродкаў складае больш за Br100 млн. У перыяд з 2007 года па лістапад 2010 года абвінавачваны прыдумаў, на яго погляд, хітрую схему крадзяжоў — шляхам падробкі квітанцый аб аплаце грамадзянамі грашовых сродкаў, якія сам жа ён і выпісваў. Гэта значыць, у другі экзэмпляр квітанцыі ён уносіў сумы значна меншыя, чым фактычна атрымліваў ад грамадзян, а розніцу прысвойваў. Акрамя таго, яму інкрымінуецца незаконнае выдзяленне грамадзянам чатырох зямельных участкаў і два эпізоды атрымання хабару за выдзяленне зямельных участкаў у суме $1,4 тыс. і $300. Кар. БЕЛТА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым аддзелам пракуратуры Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы па абвінавачанні старшыні аднаго з сельскіх выканкамаў Пухавіцкага... |
|