У Аўстраліі знаходзяць долары , а ў Беларусі — спадніцы, статуэткі і жонак. 21.by

У Аўстраліі знаходзяць долары , а ў Беларусі — спадніцы, статуэткі і жонак

30.11.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У піцэрыі Саfе Mаrkо ў прыгарадзе Сіднея нехта пакінуў чамадан з мільёнам аўстралійскіх долараў (калі лічыць у амерыканскай валюце, сума будзе не нашмат меншай). Пра гэта паведаміла агенцтва Аssосіаtеd Рrеss са спасылкай на тэлеканал Tеn Nеtwоrk. Здзіўленню ўладальніка кавярні не было межаў, калі ў забытым чамадане ён знайшоў грошы. Мужчына палічыў патрэбным звярнуцца ў паліцыю, каб устанавіць паходжанне гэтага самага мільёна...

А што было самай нечаканай знаходкай у вашым жыцці?

Максім Ражкоў, вадзіцель таксі:

— Пасля працы часта знаходзіш у машыне самыя розныя рэчы. Часцей за ўсё гэта пальчаткі, упрыгажэнні, тэлефоны. Але аднойчы стаўлю машыну на стаяку, пераглядаю, ці няма чаго ў салоне — і раптам бачу сумку. Адкрываю — а там тварог хатні, яйкі, масла, два слоікі з нейкімі саленнямі. Карацей, проста клад для гарадскога чалавека. Нават і не змог зразумець, хто забыўся. Сказаць па праўдзе, была спакуса сабе ўсё пакінуць. І ўсё ж, вырашыў на ўсякі выпадак адвезці ў дыспетчарскую: раптам гаспадар будзе сумку шукаць.

Аліна Карпуць, інструктар па аэробіцы:

— Я марыла пра стыльную спадніцу ў клетку. Шукала па ўсіх крамах. І дзе знайшла? Перагледзела гардэроб мамы часоў яе дзявоцтва! Спаднічку давялося ўсяго толькі зрабіць карацейшай. Пасля ўсе пыталіся, дзе можна набыць нешта падобнае: і тканіна шыкоўная, і сядзіць удала.

Зоя Валковіч, кандуктар:

— Неяк я прыехала ў вёску, дзе застаўся дом маіх бацькоў. Пайшла пашукаць нешта на гарышчы. За розным хламам разгледзела невялікую скрынку, дастала і адчыніла. Там ляжалі старыя пацеркі, сшыткі. Карацей, усё на свеце. Яшчэ там была статуэтка дзяўчыны з кветкамі ў руках. Я прывезла яе дадому, паставіла на палічку. Пасля да мужа прыйшоў знаёмы, які займаўся продажам антыкварыяту і сказаў, што гэта нейкі адмысловы дарагі фарфор, і каштуе такая фігурка немалых грошай.

Аляксандр Ставіцкі, юрыст:

— Самай нечаканай знаходкай для мяне стала жонка. Спадзяюся, яна не пакрыўдзіцца, што так яе назваў. Пазнаёміліся мы, калі я ляжаў у бальніцы са зламанай нагой. Яна ў гэтай бальніцы працавала. Мне тады зусім іншыя дзяўчаты падабаліся, гаварлівыя і крыху нахабныя. Ніколі не думаў, што буду адчуваць сябе так утульна побач са спакойнай і разважлівай.

Марына Наліўка, студэнтка:

— Для мяне што ні дзень, то нечаканая знаходка. Вось учора спатрэбілася калготкі набыць цёплыя. Прыходжу ў краму — 60 тысяч рублёў. Вочы так і акругліліся ад здзіўлення.

Ганна ГАРУСТОВІЧ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У піцэрыі Саfе Mаrkо ў прыгарадзе Сіднея нехта пакінуў чамадан з мільёнам аўстралійскіх долараў (калі лічыць у амерыканскай валюце, сума будзе не нашмат меншай). Пра...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика