Прыгажосць на паказ
02.12.2011
—
Новости Общества
|
Лепшыя цырульнікі і стылісты, майстры па нейл-дызайну і дэкаратыўнай касметыцы сабраліся на дзясятай, юбілейнай міжнароднай спецыялізаванай выставе індустрыі прыгажосці і здароўя "ІнтэрСтыль-2011" у НВЦ "Белэкспа" (Я.Купалы, 27). Менавіта тут яны паказваюць сваё майстэрства рабіць жанчын (ды і мужчын) самымі прыгожымі і прывабнымі — ствараюць неверагодныя прычоскі, яркі макіяж, цікавыя вобразы... У рамках выставы праходзяць чэмпіянат Беларусі па цырульніцкім майстэрстве, нэйл-дызайне і дэкаратыўнай касметыцы і міжнародны фестываль прыгажосці. На выставе прадстаўленыя розныя кірункі індустрыі прыгажосці — дэкаратыўная і лекавая касметыка, парфума, аксесуары для салонаў прыгажосці і цырульняў, салярыі — усяго каля пяцідзесяці беларускіх і замежных кампаній. Усіх наведнікаў чакаюць шоу-паказы і майстар-класы, а таксама магчымасць выпрабаваць на сабе навінкі, напрыклад, бясплатна зрабіць манікюр ці пазагараць у салярыі. Выстава працуе да 4 снежня. Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Лепшыя цырульнікі і стылісты, майстры па нейл-дызайну і дэкаратыўнай касметыцы сабраліся на дзясятай, юбілейнай міжнароднай спецыялізаванай выставе індустрыі...
|
|