Смяротны скачок. 21.by

Смяротны скачок

03.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Удзень 2 снежня ў Магілёве аўтамабіль упаў з моста ў раку Дубравенка.

Пасля сутыкнення аўтамабіляў на праспекце Міра адзін з іх, маркі "Хонда", выехаў на тратуар, праламаў агароджу моста і абрынуўся з вышыні ў раку. Аўтамабілем кіравала 56-гадовая жанчына. Паводле папярэдняй інфармацыі Магілёўскай ДАІ, каля 15 гадзін па невядомай прычыне "Хонда" выехала на паласу сустрэчнага руху і сутыкнулася яшчэ з дзвюма аўтамашынамі.

Здарэнне, якое адбылося ў цэнтры горада, у вядомым месцы адпачынку магілёўцаў на Дубравенцы, сабрала сотні людзей. Падымалі сплюшчаны аўтамабіль са дна ракі выратавальнікі МНС. Жанчына-кіроўца загінула.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Удзень 2 снежня ў Магілёве аўтамабіль упаў з моста ў раку Дубравенка. Пасля сутыкнення аўтамабіляў на праспекце Міра адзін з іх, маркі "Хонда", выехаў на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика