Святая, або асвячоная, вада
03.12.2011
—
Новости Общества
|
З прыходам хрысціянства на землях усходніх славян стаўленне да цудадзейнай вады набыло дадатковыя рысы. На працягу года царква некалькі разоў праводзіла абрад асвячэння вады, якая таксама стала лічыцца не проста цудадзейнай, а святой. Ёй прыпісвалі незвычайныя гаючыя здольнасці, верылі, што яна можа пазбавіць ад розных хвароб, ачысціць чалавека ад рознага "біяэнергетычнага" бруду, перасцерагчы ад памылак у складаных жыццёвых сітуацыях. l Самым галоўным днём асвячэння вады стаў дзень 19 студзеня — Богаяўленне, або Вадохрышча, калі адбываецца "Вялікае водаасвячэнне". Гэта якраз той самы дзень, у які Іаан Прадцеча пахрысціў у Іардані Ісуса Хрыста. Асвечаная ў гэты дзень вада называецца святой, іарданскай, хрышчэнскай. Яна заўсёды лічылася найбольш "здаровай" і гаючай. l На працягу года абрад асвячэння вады праводзілі некалькі разоў, але яго ўжо называлі "малым". Вось толькі некаторыя з гэтых дзён: 20 студзеня, у дзень Сабора Іаана Хрысціцеля (у народзе гэты дзень празвалі "Ранняе Хрышчэнне"); у суботу перад Вялікаднем; у дзень Прапалавіння — у сераду на трэцім тыдні пасля Вялікадня; 14 жніўня — на Першага Спаса, з-за чаго свята яшчэ называюць "Спасам на вадзе" (або "Мокрым Спасам"). l Раніцай 19 студзеня вернікі на чале са святаром ладзілі своеасаблівы хрэсны ход — "ход на Ярдань". На рэчцы або бліжэйшым вадаёме крыжападобна выразалі палонку (яе і называлі "Ярдань"), а ледзяны крыж змазвалі бураковым сокам і ставілі вертыкальна тут жа. На абодва канцы "перакладзіны" мацавалі запаленыя васковыя свечкі — гэтае відовішча пакідала незабыўнае ўражанне, мела глыбокае эмацыянальна-псіхалагічнае і сакральна-магічнае ўздзеянне. Людзі былі перакананы, што і палонка, і месца вакол яе (асабліва там, дзе ўзведзены крыж) валодалі цудадзейнай сілай. Пасля малебну і трохразовага апускання крыжа ў ваду ўсе імкнуліся пакупацца ў толькі што асвячонай купелі. l Абавязкова трэба было прайсці праз абрад ачышчэння святой вадой тым вясковым хлопцам, якія на Каляды хадзілі ў масках і дзяўчатам, якія варажылі ў навагоднюю ноч. Пры гэтым з года ў год і з пакалення ў пакаленне перадавалася вера ў тое, што нават у моцныя маразы (а яны амаль што заўсёды бываюць на Вадохрышча) захварэць пасля купання нельга. l Лічыцца, што на свята Богаяўлення вада асвячаецца не толькі ў храмах, але і ва ўсіх рэках, азёрах, вадаёмах, калодзежах. l Вялікім грахом лічылася ў гэты дзень выкарыстоўваць ваду для побытавых патрэб — мыць бялізну, прыбіраць у хаце — напрыклад, мыць падлогу. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З прыходам хрысціянства на землях усходніх славян стаўленне да цудадзейнай вады набыло дадатковыя рысы. На працягу года царква некалькі разоў праводзіла абрад...
|
|