РОЗГАЛАС. 21.by

РОЗГАЛАС

06.12.2011 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Разнімаючы бойку, брастаўчанін незнарок задушыў аднаго з мужчын

4 снежня ў Брэсце ў кавярні "Месяцавае святло" малады чалавек, які імкнуўся разняць бойку, незнарок задушыў аднаго з удзельнікаў канфлікту.

Бойка паміж двума наведнікамі пачалася прыкладна а палове другой ночы. 20-гадовы брастаўчанін, які таксама знаходзіўся ў кавярні, спрабаваў яе спыніць. Схапіўшы аднаго з удзельнікаў за шыю, ён стаў адцягваць яго, і 33-гадовы мужчына памёр на месцы. Экспертыза высветліла, што прычынай смерці стала асфіксія ў выніку сціскання шыі.

У дачыненні брастаўчаніна заведзена крымінальная справа за прычыненне смерці па неасцярожнасці.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

Пенсія за... тры гады працы?

Жыхар Смаргоні, 1951 года нараджэння, прыйшоў у мясцовыя органы па працы і сацыяльнай абароне, аднак замест таго, каб аформіць яму дакументы для налічэння пенсіі, службовыя асобы райвыканкама звярнуліся ў міліцыю, паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама.

У працоўнай кніжцы, якую прад'явіў кандыдат у пенсіянеры, няўзброеным вокам былі прыкметны выпраўленні. Аказалася, што стаж у ёй — "ліпавы", а на самой справе мужчына да дасягнення пенсійнага ўзросту сумарна адпрацаваў толькі тры гады. Паводле яго слоў, апошні фіктыўны запіс у працоўнай кніжцы быў зроблены жонкай, цяпер нябожчыцай. З усімі акалічнасцямі падробак у афіцыйным дакуменце цяпер разбіраецца следства ў рамках заведзенай крымінальнай справы.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Рознічныя цэны на бензін і дызельнае паліва ўзраслі ў сярэднім  на 10 працэнтаў з 3 снежня

Канцэрн "Белнафтахім" зацвердзіў новыя адпускныя і рознічныя цэны на нафтапрадукты, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ведамства.

Рознічныя цэны на бензін і дызельная паліва, якія рэалізуюцца праз АЗС, павялічыліся ў сярэднім на 10 працэнтаў з 3 снежня 2011 года. Цяпер кошт за 1 л наступны: бензін "Нармаль-80" — Br5400, бензін АІ-92 — Br5700, бензін АІ-95 — Br6100, дызельнае паліва — Br6300, дызельнае паліва "Арктыка" — Br7100. Перагляд цэн на нафтапрадукты праведзены ў мэтах паэтапнага збліжэння цэн на тавары ў краінах Мытнага саюза і павышэння эфектыўнасці работы беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

Дзеючыя рознічныя цэны на нафтапрадукты (з улікам павелічэння) застаюцца ніжэйшыя за ўзровень аналагічных цэн у Расійскай Федэрацыі на 20-30 працэнтаў, адзначылі ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Падчас бойкі малады чалавек адкусіў крыўдзіцелю вуха

22-гадовы мінчанін падчас бойкі ўмудрыўся адкусіць крыўдзіцелю вуха, за што зараз яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Увечары два хлопцы вярталіся дадому і сустрэлі побач з пад'ездам знаёмых дзяўчат, якія бавілі час у кампаніі іншых маладых людзей. Хлопцы вырашылі далучыцца да кампаніі, праўда, не рабілі б гэтага, калі б загадзя ведалі, чым усё скончыцца. Канфлікт паміж новымі знаёмымі завязаўся, калі кампанія высвятляла, каму ж ісці ў магазін па спіртное. Так завязалася бойка, падчас якой 22-гадовы мінчанін адкусіў вуха свайму новаму знаёмаму.

Як паведаміла прэс-афіцэр Маскоўскага РУУС Мінска Аксана Кандрацюк, моладзь выклікала "хуткую", якая і адвезла пацярпелага ў бальніцу. Урачы спрабавалі прышыць вуха, аднак яно не прыжылося. Міліцыя завяла крымінальную справу за наўмыснае прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў.

Алена АЎЧЫННІКАВА.

На ўмяшчальным аўтобусе з Мінска ў Кіеў

З 17 снежня адкрываецца рух аўтобусаў маркі "МАЗ-152" па маршруце Мінск — Кіеў праз Барыспаль.

Як паведамілі ў дзяржаўным прадпрыемстве "Мінсктранс", умяшчальнасць аўтобусаў — 44 месцы. Адпраўленне з Мінска ад АВ "Цэнтральны" — у 18.20, ад АВ "Усходні" — у 18.50 па чацвяргах, суботах і нядзелях (з Кіева з 18 снежня — у 19.30 па пятніцах, нядзелях і панядзелках). Аўтобус будзе ісці з тарыфнымі пунктамі Бабруйск (для рэйса Кіеў — Мінск і без заезду на аўтавакзал у Бабруйску), Гомель АВ (без продажу білетаў з Мінска), Чарнігаў АВ, Барыспаль АС, Кіеў АВ. У навагоднія святы рэйс па маршруце Мінск — Кіеў праз Барыспаль адпраўленнем з Мінска ў 18.20 толькі 31 снежня (з Кіева 1 студзеня ў 19.30) выконвацца не будзе.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Небяспечная знаходка

Супрацоўнікі КДБ ва ўзаемадзеянні з ФСБ Расійскай Федэрацыі ў прыгранічным раёне Віцебскай вобласці выявілі і абясшкодзілі склад боепрыпасаў. У выніку разведкі мясцовасці сапёры дасталі з зямлі больш як 10 кг выбухоўкі ў тратылавым эквіваленце. Гэтыя боепрыпасы адносіліся да перыяду Вялікай Айчыннай вайны, стан большай іх часткі быў ідэальным, нягледзячы на тое, што яны праляжалі ў зямлі больш за 60 гадоў.

БЕЛТА. Фота Упраўлення КДБ па Віцебскай вобласці.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Небяспечная знаходка Супрацоўнікі КДБ ва ўзаемадзеянні з ФСБ Расійскай Федэрацыі ў прыгранічным раёне Віцебскай вобласці выявілі і абясшкодзілі склад...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика