Урачэбныя афёры з наркасродкамі і псіхатропамі
06.12.2011
—
Новости Общества
|
Падчас правядзення спецпраграмы "Допінг" міліцэйскае ведамства праверыла 1700 аб'ектаў вытворчасці, захоўвання і рэалізацыі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў. Супрацоўнікі падраздзяленняў па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі, а таксама Дэпартамента аховы МУС вывучылі тэхнічны стан сістэм абароны памяшканняў, прызначаных для захоўвання наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Сумесна з прадстаўнікамі медыцынскіх устаноў праведзена спісанне і вынішчэнне наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. З удзелам аптэчных работнікаў выяўлены і канфіскаваныя бланкі рэцэптаў урачоў, якія выклікалі сумненні ў сапраўднасці і па якіх выдаваліся лекавыя прэпараты. Як паведамляюць ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, па выніках пяці дзён дзеяння праграмы "Допінг" зарэгістравана 45 злачынстваў. У мясцовыя органы ўлады і аховы здароўя накіравана 36 інфармацый у дачыненні да службовых і матэрыяльна-адказных асоб, якія дапусцілі парушэнні правілаў вытворчасці, захоўвання, водпуску і рэалізацыі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў. Так, падчас правядзення комплексу падрыхтоўчых мерапрыемстваў на тэрыторыі Мінскай вобласці было заведзена некалькі крымінальных спраў па артыкулах "Незаконнае абарачэнне наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў" і "Падробка, выраб, выкарыстанне або збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў" у дачыненні да ўрача-хірурга Бярэзінскай цэнтральнай раённай бальніцы. Ён падрабляў рэцэпты, а пасля незаконна набываў і захоўваў лекавыя сродкі, якія змяшчаюць у сваім складзе псіхатропныя рэчывы. Святлана БАРЫСЕНКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас правядзення спецпраграмы "Допінг" міліцэйскае ведамства праверыла 1700 аб'ектаў вытворчасці, захоўвання і рэалізацыі наркатычных сродкаў,...
|
|