Беларускія вучоныя змогуць абараняць доктарскую дысертацыю без кандыдацкай ступені пры наяўнасці высокіх навуковых дасягненняў
06.12.2011
—
Новости Общества
|
Беларускія вучоныя атрымаюць магчымасць абароны доктарскай дысертацыі без кандыдацкай ступені пры наяўнасці высокіх навуковых дасягненняў. Такая норма прадугледжана ў падпісаным Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам 1 снежня ўказе № 561 "Аб некаторых пытаннях падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі". Дакументам зацверджаны Палажэнне аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларусі і Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеняў і прысваенні вучоных званняў у Беларусі. У Палажэнні аб падрыхтоўцы замацаваны шэраг новых падыходаў да навучання навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі: выключэнне магчымасці паўторнага навучання грамадзян, якія атрымалі адукацыю пасля ВНУ за кошт дзяржаўнага бюджэту, а таксама асоб, адлічаных з аспірантуры і дактарантуры па няўважлівых прычынах; магчымасць паступлення ў аспірантуру асоб з ліку жадаючых абараніць дысертацыю, якія маюць вышэйшую адукацыю, толькі для здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў без праходжання поўнага навучання ў аспірантуры; нормы аб пераважным залічэнні таленавітай моладзі і магчымасці яе навучання за мяжой. У Палажэнні аб ступенях прадугледжаны шэраг новых патрабаванняў да атэстацыі навуковых кадраў: патрабаванні да наяўнасці ў доктарскіх дысертацыях вынікаў сусветнага ўзроўню; магчымасць абароны доктарскай дысертацыі без кандыдацкай ступені пры наяўнасці значных навуковых дасягненняў; дэбюракратызацыя асобных працэдур у мэтах паскарэння працэсу навуковых даследаванняў (адмена пераздачы экзаменаў, здадзеных больш як дзесяць гадоў таму, магчымасць ліквідацыі тэхнічных памылак у дысертацыі, выяўленых у перыяд экспертызы і іншыя); магчымасць абароны дысертацый на замежных мовах для замежных грамадзян; стварэнне ўмоў для абароны дысертацый інвалідамі; права абароны дысертацый, выкананых без удзелу навуковых кіраўнікоў (кансультантаў), у тым ліку падрыхтаваных за мяжой. Падпісанне гэтага ўказа будзе садзейнічаць павышэнню якасці праводзімых навуковых даследаванняў, скарачэнню дзяржаўных расходаў на навучанне і адміністрацыйныя працэдуры, прыцягненню валютных сродкаў ад замежных саіскальнікаў і эфектыўнай рэалізацыі правоў грамадзян на ажыццяўленне навуковай дзейнасці. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускія вучоныя атрымаюць магчымасць абароны доктарскай дысертацыі без кандыдацкай ступені пры наяўнасці высокіх навуковых дасягненняў. Такая норма...
|
|